У рамках рэсурснага цэнтра і згодна падпісанню плана сумеснай работы Падлескай Свята-Духаўскай царквы і базавай школы адбылася гутарка "Што мы ведаем пра Пост" з вучнямі 5-7 класаў. Настаяцель храма айцец Уладзіслаў расказаў як патрэбна сябе паводзіць у Пост, а таксама пра посную ежу ў Пост і падкрэсліў, што важна не толькі правільна харчавацца, але і думаць правільна, а таксама здзяйсняць добрыя ўчынкі.