У 2023/2024 навучальным годзе:
арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 1 верасня 2023 г. па 28 кастрычніка 2023 г.;
другая – з 8 лістапада 2023 г. па 23 снежня 2023 г.;
трэцяя – з 8 студзеня 2024 г. па 23 сакавіка 2024 г.;
чацвёртая – з 1 красавіка 2024 г. па 31 мая 2024 г., а для вучняў IX класа – з 1 красавіка 2024 г. па 24 мая 2024 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 9 дзён (з 29 кастрычніка 2023 г. па 7 лістапада 2023 г. уключна);
зімовыя – 15 дзён (з 24 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. уключна);
вясновыя – 8 дзён (з 24 сакавіка 2024 г. па 31 сакавіка 2024 г. уключна);
летнія – 92 дні (з 1 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў, якія завяршылі навучанне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 81 дзень (з 12 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 85 дзён (з 8 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў Xкласа.
Для вучняў І і ІІ класаў (ІІІ класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 г. па 25 лютага 2024 г. працягласцю 7 дзён.
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.08.2023 № 263 «Аб пераліку вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выніковыя выпрабаванні, відах, формах і тэрмінах правядзення выніковых выпрабаванняў у 2023/2024 навучальным годзе».
Устанавіць, што ў 2023/2024 навучальным годзе:
1.1. паводле завяршэння навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі выніковыя выпрабаванні ў выглядзе выпускнога экзамену:
1.1.1. праводзяцца ў асноўныя тэрміны - з 3 па 10 чэрвеня 2024 г., у іншыя тэрміны – з 19 па 26 жніўня 2024 г. для навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, па наступных вучэбных прадметах:
“Беларуская мова”, “Руская мова” – пераказ у пісьмовай форме;
“Матэматыка” - кантрольная работа ў пісьмовай форме;
“Гісторыя Беларусі” – па білетах у вуснай форме.