Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Методический совет

План работы

метадычнага савета

на 2023/2024 навучальны год

Тэма метадычнай работы педагагічнага калектыву школы на 2023/2024 навучальны год:

“Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў”

Мэта: стварэнне ўмоў для аказання дзейнаснай дапамогі педагогам у павышэнні ўзроўня іх тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі па вучэбных прадметах, у засваенні і ўкараненні ў адукацыйны працэс эфектыўнага педагагічнага вопыту, сучасных адукацыйных тэхналогій з мэтаю выхавання і развіцця асобы вучняў на вучэбных занятках.

Задачы:

1. Удасканальваць методыку і павышэнне эфектыўнасці правядзення ўсіх вучэбных і факультатыўных заняткаў.

2. Садзейнічаць развіццю камунікатыўнай кампетэнтнасці педагогаў як аснову прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.

3. Удасканальваць эфектыўныя формы, метады і сродкі навучання і выхавання, укараняць у адукацыйны працэс эфектыўны педагагічны вопыт, элементы сучасных адукацыйных тэхналогій.

4. Садзейнічаць развіццю інтэлектуальна-творчага патэнцыялу кожнага педагога праз удзел у канферэнцыях, семінарах, конкурсах прафесійнага майстэрства.

5. Аказваць кансультатыўную дапамогу педагогам па арганізацыйна-метадычных, псіхалагічных і педагагічных пытаннях.

6. Забяспечваць метадычнае суправаджэнне з маладымі спецыялістамі.

п/п

Змест дзейнасці

Тэрміны

Адказны

1 пасяджэнне

Педагагічнае майстэрства педагогаў, яго роля ў дасягненні якасных вынікаў у прафесійнай дзейнасці 

1

  1. Аб удзеле настаўнікаў у раённых метадычных аб’яднанняў, вучэбна-метадычных аб’яднаннях, семінарах, семінарах-практыкумах, творчых групах.
  2. Аб удзеле педагогаў у конкурсах прафесійнага майстэрства ў 2023/2024 навучальным годзе.
  3. Аб арганізацыі навукова-даследчай работы настаўнікаў і навучэнцаў. Зацвярджэнне тэматыкі навуковых работ вучняў для ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай у будучыню”.
  4. Аб арганізацыі і падрыхтоўцы педагогаў да ўдзелу ў раённым конкурсе-аглядзе вучэбных кабінетаў і спартыўнай залы ў 2023/2024 навучальным годзе.
  5. Аб асаблівасцях работы з маладымі спецыялістамі ў 2023/2024 навучальным годзе.
  6. Аб удасканаленні работы педагогаў і павышэнні іх педагагічнага майстэрства ў працэсе самаадукацыі. Удасканаленне графіка абагульнення вопыту на навучальны год.

Кастрычнік

Малевіч Н.М., члены метадычнага савета

2 пасяджэнне

Развіццё творчага патэнцыялу настаўніка вучня 

2

1. Аб выкарыстанні педагогамі сучасных методык выкладання, прыёмаў і метадаў, якія садзейнічаюць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу.

2. Аб арганізацыі работы настаўнікаў пачатковых класаў з выхавацелямі дашкольнай адукацыі па пераемнасці.

3. Мадэляванне сучаснага ўрока з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока.

4. Правядзенне панарамы адкрытых вучэбных заняткаў, факультатыўных заняткаў, з мэтаю ўдасканалення методыкі выкладання, аб’ектыўнасці выстаўлення адзнак.

5. Аб удзеле ў панараме педагагічнага вопыту “Музеі ўстаноў адукацыі: эфектыўныя практыкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання”.

Снежань

Малевіч Н.М., члены метадычнага савета

3 пасяджэнне

Сучасныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе 

3

  1. Ужыванне сучасных методык і тэхналогій у дашкольнай адукацыі.
  2. Аб стане работы па павышэнню кваліфікацыі настаўнікаў.
  3. Сістэма работы педагогаў з высокаматываванымі навучэнцамі.

 

Люты

Малевіч Н.М., члены метадычнага савета

4 пасяджэнне

Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, забеспячэнне іх бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі

4

  1. Аб арганізацыі і правядзенні метадычнага тыдня “Удасканаленне прафесійнага ўзроўню педагогаў па арганізацыі адукацыйнай дзейнасці ў прадметнай вобласці сродкамі самаадукацыі”.
  2. Прэзентацыя вопыту самаадукацыйнай дзейнасці педагогаў: настаўніка нямецкай мовы Байрамавай А.А., настаўнікаў пачатковых класаў Бубенчык А.Ю., Таранда Т.М., выхавальніка дашкольнай адукацыі Калоша Т.А., настаўніка геаграфіі і біялогіі Карнеенка Д.А., настаўніка інфарматыкі і матэматыкі Карповіч Т.В., настаўніка фізікі Каролік Н.П.

Красавік

Малевіч Н.М., члены метадычнага савета

5 пасяджэнне

Аб выніках метадычнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе

5

  1. Аб эфектыўнасці метадычнай работы ва ўстанове адукацыі за 2023/2024 навучальны год. Асаблівасці арганізацыі метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі ў 2024/2025 навучальным годзе.
  2. Аб эфектыўнасці работы педагогаў у конкурсах прафесійнага майстэрства, навукова-практычных канферэнцыях, алімпіядах па вучэбных прадметах.

Чэрвень

Малевіч Н.М., члены метадычнага савета

6 пасяджэнне

Асноўныя напрамкі ўдасканалення, асаблівасці арганізацыі метадычнай работы ў 2024/2025 навучальным годзе

6

  1. Справаздача аб арганізацыі і выніках работы вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2023/2024 навучальны год.
  2. Падвядзенне вынікаў атэстацыі, курсавой падрыхтоўкі, вынікаў абмена і абагульнення вопыту педагогаў за 2023/2024 навучальны год.
  3. Аб зацвярджэнні планаў работы вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2024/2025 навучальны год.
  4. Аб зацвярджэнні праграм дадатковай адукацыі на 2024/2025 навучальны год.
  5. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, у дашкольнай адукацыі на 2024/2025 навучальны год.

Жнівень

Малевіч Н.М., члены метадычнага савета

Старшыня метадычнага савета                                         Н.М.Малевіч

Раздзелы сайта