У рамках Тыдня прававых ведаў у дзяржаўнай установе адукацыі "Падлеская базавая школа" прайшоў шэраг мерапрыемстваў, дзе навучэнцы замацоўвалі свае веды аб галоўным законе краіны-Канстытуцыі, сваіх правах, абавязках і адказнасці за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў.
Адкрыццё Тыдня прававых ведаў
Для навучэнцаў 4 класа прайшла інфармацыйная інтэрактыўная гадзіна "Мае правы і абавязкі". Удзельнікамі турніра апынуліся і кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання іншых устаноў адукацыі.
Конкурс малюнкаў "Свет вакол нас"
Прававая віктарына
Экскурсія па дзіцячым прававым сайце
Прагляд відэаролікаў прафілактычнай накіраванасці
Лекцыя для навучэнцаў і педагогаў
24 лістапада была праведзена лекцыя для навучэнцаў і педагогаў (сустрэча з участковым інспектарам міліцыі Ляхавіцкага РАУС Хомічам А.Г.) "Папярэджанне ўчынення непаўналетнімі злачынстваў".
Аляксандр Генадзевіч у чарговы раз актуалізаваў дзецям важныя пытанні бяспечных паводзін:
- прафілактыка гвалту і злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх;
- прафілактыка наркаманіі, захоўвання і збыту наркатычных сродкаў;
- бяспека дарожнага руху, асабліва ў цёмны час сутак, выкарыстанне святлоадбівальных элементаў.
разгарнуць » / « згарнуць