Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гражданское захоронение в д.Пирштуки

Журба пад ліпаю

 

Калі едзеш з Навасёлак у Сваятычы, не мінеш сціплы помнік у вёсцы Пірштукі. Гады не сцерлі з памяці людзей трагедыю, якая адбылася тут у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пра той страшны дзень расказаў Люцыян Палтарак.

...Фашысты ішлі па нашай тэрыторыі, былі ўжо недзе пад Мінскам. Групы чырвонаармейцаў, якія міжвольна аказаліся на акупіраванай тэрыторыі, не хаваліся, а пры зручных абставінах уступалі ў бой з праціўнікам. У вёсцы Пірштукі перастрэлка пачалася нечакана і разгарэўся гарачы бой. Жыхары вёскі хаваліся хто куды, каб не трапіць пад агонь. Вінцусь Пірштук павёў сваю сям'ю—жонку і сямёра дзяцей - у склеп, які размяшчаўся пад хатай. Старэйшая дач­ка спалохалася выбухаў і ста­ла ўцякаць па полі. Яе дагнала варожая куля.

Калі сям'я прабіралася ў схованку, фашысты гэта прыкмецілі і кінулі гранату ў хату. Агонь ахапіў жыллё вельмі хутка. Ад дыму і гарачыні загінула ўся сям'я Пірштукоў - сямёра дзяцей і іх бацькі...

Наступіла зацішша, і вяскоўцы прыйшлі на папялішча, каб пахаваць людзей. Магілу вырашылі зрабіць непадалёку ад котлішча, пад разгалістай ліпай. Яна і сёння шуміць сваёй лістотай, дорыць людзям пахучы цвет і нібы аберагае спакой лю­дзей, якія знайшлі свой апошні прытулак пад яе разгалістай кронай.

                                                                                        АлінаЛАПІЧ.

 

// Лапіч, А. Журба пад ліпаю : [помнік у вёсцы Пірштукі] / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2007. – 31 студзеня.

Раздзелы сайта