13 лютага ў рамках Тыдня бяспекі ў сетцы Інтэрнэт для 1-9 класаў праведзена лінейка на тэму «Должны общаться дети в безопасном Интернете!»
У ходзе гутаркі была закранута праблема бяспекі пры выкарыстанні сеткі Інтэрнэт. Вучням нагадалі асноўныя правілы, якія трэба выконваць пры рабоце ў сетцы Інтэрнэт.
14 лютага быў арганізаваны прагляд прэзентацыі "Азбука інфармацыйнай бяспекі для малодшых школьнікаў" для вучняў 1-4 класаў, а для вучняў 6-9 класаў прагляд відэароліка "Этыка і правілы сеткавых зносін".
У рамках тыдня распаўсюджаны лістоўкі ў бацькоўскія чаты і вучнёўскія групы ў мэсэнджэрах, размешчана інфармацыя на стэндзе.
Навучэнцы 8 класа на перапынках паказывалі навучэнцам 1-5 класаў міні-сцэнку "Вірусная атака" аб відах камп'ютарных вірусаў, шляхах іх распаўсюджвання, аб антывірусных праграмах і спосабах іх выкарыстання на практыцы.
Гутарка "Камп'ютар: добра ці дрэнна?"
Інтэрактыўная гульня "Бяспечны Інтэрнэт"