Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

28.09.23

Адзіны дзень інфармавання. ШАГ - 8-9 кл

У рамках рэалізацыі інфармацыйна - адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа актыўнага грамадзяніна»-для навучэнцаў VIII-IX класаў 28 верасня прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: «Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да Алімпійскіх вяршыняў»

Фізічнай культуры і спорту ў нашай краіне надаецца асаблівая ўвага. Дзякуючы палітыцы дзяржавы, якая ажыццяўляе падтрымку спартсменаў, у краіне паспяхова развіваюцца больш за 130 відаў спорту.

У рамках ШАГ 1 "Мы даведаемся" для навучэнцаў была праведзена інтэрактыўная віктарына, якая дапамагла актуалізаваць веды вучняў аб развіцці спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь.

У рамках ШАГ 2 "Мы разважаем". Планін Павел і Якуновіч Данііл расказалі пра землякоў нашага раёна, якія дабіліся высокіх вынікаў у спорце: Ксёнжык Эмілія - беларуская дзюдаістка, якая заваявала на татамі ў Лядовым палацы Гомеля бронзу II гульняў краін СНД і Дзмітрый Лобан - беларускі лыжнік, які стаў сярэбраным прызёрам Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане ў спрынце для спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата на дыстанцыі 1,1 км.

У рамках ШАГ 3 «Мы дзейнічаем». Падводзячы вынікі, навучэнцы прыйшлі да высновы, што фізічнай культуры і спорту ў нашай краіне надаецца належная ўвага, а перамогі нашых спартсменаў на міжнародных стартах, дазволілі ўсяму свету даведацца аб нашай краіне.

У рамках дадзенага этапу навучэнцам было прапанавана адправіцца на віртуальную экскурсію ў алімпійскі музей і азнаёміцца з экспазіцыяй на афіцыйным сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Раздзелы сайта