Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

23.11.23

Адзіны дзень інфармавання. ШАГ - 8-9 кл

У рамках рэалізацыі інфармацыйна - адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа актыўнага грамадзяніна»-для навучэнцаў VIII-IX класаў 23 лістапада прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: «Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маей».

Былі запрошаны госці: кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства ААТ “Жарабковічы” Андрэй Анатольевіч  Новік і спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Ляхавіцкага ільнозавода Алена Міхайлаўна Ксёнжык.

На першым этапе «Мы даведаемся» навучэнцы даведаліся, як арганізоўвалася сельская гаспадарка на тэрыторыі нашага аграгарадка ў пасляваенны перыяд да нашага часу. Навучэнцы 9 класа загадзя падрыхтавалі інфармацыю, якую дапоўнілі фота-прэзентацыяй. З гонарам было адзначана, што ААТ "Жарабковічы" даходная сельская гаспадарка.

Далей актуалізавалі веды аб прамысловасці і сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь, а ў прыватнасці і Ляхавіцкага раёна, з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «мы даведаемся». Пытанні віктарыны не выклікалі цяжкасцяў у вучняў, група кансультантаў дапаўняла адказы дзяцей, спасылаючыся на матэрыялы, якія былі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале.

Далей навучэнцы актуалізавалі веды аб прамысловасці і сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь, а ў прыватнасці і Ляхавіцкага раёна, з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведаемся». Пытанні віктарыны не выклікалі цяжкасцяў у вучняў, група кансультантаў дапаўняла адказы дзяцей, спасылаючыся на матэрыялы, якія былі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале.

На наступным этапе навучэнцы бліжэй пазнаёмімся з запрошанымі гасцямі. Быў праведзены брыфінг “100 пытанняў даросламу", падчас якога навучэнцы змаглі задаць запрошаным гасцям пытанні, звязаныя з тэматыкай інфармацыйнай гадзіны. А таксама навучэнцаў цікавілі пытанні як з асабістага жыцця, так і звязанныя з прафесіяй.

Для навучэнцаў была актуальная тэма сённяшняй размовы, некаторыя жадаюць звязаць сваю далейшую прафесійную дзейнасць з адной з галін сельскай гаспадаркі або прамысловасці.

Раздзелы сайта