Сёння, 6 верасня праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень памяці Святога Серафіма Жыровіцкага. У гэты момант у храме Святога Духа ў аг. Падлессе праходзіць служба, якую ўзначальвае Епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій. У храме шматлюдна. Ушанаваць Святога прыехалі шаноўныя госці з усёй акругі. Настаяцелі ўсіх храмаў раёна, Брацтва Святога Серафіма , начале з Благачынным айцом Георгіем наведалі нашу царкву ў гэты дзень. У рамках рэсурснага цэнтра, вучні Падлескай базавай школы, традыцыйна ў гэты дзень таксама прыходзяць у храм. Паміж школай і храмам існуе цеснае супрацоўніцтва. Выхаванцы бібліягуртка "Гарэзлікі" Падлескай сельскай бібліятэкі, падрыхтавалі невялічкую праграму, а работнікі СДК з хлебам - соллю і шчырымі словамі віталі Уладыку. Пасля службы чакаецца асвячэнне іконы Серафіму Жыровіцкаму ля месца, дзе калісьці ён жыў у Падлессі. Спадзяемся, што яна стане месцам, куды будуць таксама ісці і ехаць паломнікі з усяе Беларусі.
І мы паклонімся Святому.
Успомніць кожны чалавек,
Што ён ў Падлессі нарадзіўся
З ім Ляхавіцкі край навек