Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История, традиции, достижения учреждения образования

Гісторыя школы пачынаецца з 25 кастрычніка 1884 года, калі ў весцы Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага ўезду была адкрыта царкоўна-прыходская школа.

У савецкі час яна стала пачатковай школай. Заняткі праходзілі ў 2 змены ў некалькіх будынках. 

Заняткі ў школе праходзілі ў 2 змены ў  некалькіх будынках. Доўгі час працавала і вячэрняя школа.

3 1945 года адкрыта сярэдняя школа.

У 1949 годзе адбыўся першы выпуск.

12 выпускнікоў атрымалі атэстат сталасці.

Дырэктарам школы з 1946 па 1948 год быў Болбас М. І.

 

54.jpg
52.jpg
53.jpg
56.jpg

Вучні школы 1947 года

З 15 жніўня 1948 года па 1 верасня 1970 года школу ўзначальваў Ус Іосіф Федаравіч.

57.jpg

Ус Іосіф Федаравіч

58.jpg

На фотаздымку(злева направа): дырэктар школы з настаўнікамі(Калацкая Надзея Макараўна, Петрачэнка Агаф’я Філіпаўна, Калацкі Іван Міронавіч, Лойка Васіль Іванавіч) і выпускнікамі.

У лістападзе 1978 года   было закончана будаўніцтва  трохпавярховага будынку на  392 вучнёўскіх месцы саспартыўнай і актавай залай майстэрняй, бібліятэкай,12 кабінетамі. Плошча школьнай тэрыторыі  4,0 гектары. На ёй размешчаны:стадыён, дзіцячая гульнёвая пляцоўка, баскетбольная і  валейбольная  пляцоўкі, футбольнае  поле, школьны агарод.

59.jpg

 У новую школу вучняў увёў Варвашэня Уладзімір Максімавіч,  які працаваў дырэктарам школы з 1970 года

60.jpg
61.jpg

Лінейка Апошняга школьнага званка(1977г.)

З 7 студзеня 1980 года па 1 ліпеня 2002 года дырэктарам школы працавала Гатоўчыц Валянціна Мацвееўна

62.jpg
63.jpg

1982 год

З 8 ліпеня 2002 года кіраўніком установы прызначана Расоха Ніна Іванаўна.

64.jpg
65.jpg
66.jpg

У сакавіку 2010 года пачалася мадэрнізацыя Падлескай сярэдняй школы і ў студзені 2011 года яна  набывае статус “Падлескі  вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

68.png
67.png

З 1 верасня 2014 года  “Падлескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна  ператвораны ў  Дзяржаўную ўстанову адукацыі   “Вучэбна-педагагічны комплекс   Падлескі дзіцячы сад-базавая школа   Ляхавіцкага раёна” , а 19 снежня 2016  года  загадам Дэпартамента  кантроля якасці адукацыі  Міністэрства адукацыі Рэпублікі Беларусь № 462-і атрымлівае   Сертыфікат аб дзяржаўнай   акрэдытацыі ўстановы адукацыі на  адпаведнасць заяўленаму віду  да 20 снежня 2021 года    

69.jpg

З 8 снежня 2015 года кіраўніком установы прызначана Бурак Вольга Іванаўна.

70.jpg

З 21 ліпеня 2016 года кіраўнік установы -  Рачкоўскі Уладзімір Іванавіч

71.jpg
72.jpg
80.jpg

З 1 верасня 2022 года Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Падлескі дзіцячы сад-базавая школа   Ляхавіцкага раёна” ператворана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Падлеская базавая школа Ляхавіцкага раёна” 

2022-07-01 11-10-05.JPG

Разделы сайта