ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзеная вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Інфарматыка» (далей вучэбная праграма) прызначана для вывучэння зместу гэтага вучэбнага прадмета ў VI–IX класах устаноў адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі.
2. Дадзеная вучэбная праграма разлічана:
для VI–VIII класаў – 35 гадзін (1 гадзіна на тыдзень), з іх на кантрольныя работы – 1 гадзіна; 1 гадзіна рэзервовая;
для IX класа – 34 гадзіны, з іх на кантрольныя работы – 1 гадзіна; 1 гадзіна рэзервовая.
3. Мэты вывучэння вучэбнага прадмета «Інфарматыка»:
развіццё лагічнага і алгарытмічнага мыслення (фарміраванне ўменняў рашаць задачы, якія патрабуюць складання плана дзеянняў для дасягнення жаданага выніку, з выкарыстаннем разумовых аперацый: аналіз, сінтэз, параўнанне, абстрагаванне, абагульненне, канкрэтызацыя, класіфікацыя і іншыя віды разумовых аперацый);
выхаванне інфармацыйнай культуры (здольнасць вучняў засвойваць, валодаць, прымяняць, пераўтвараць інфармацыю з дапамогай інфармацыйных тэхналогій з улікам прававых і этычных аспектаў яе распаўсюджвання).
4. Задачы:
фарміраванне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў у галіне інфарматыкі, алгарытмізацыі і праграміравання, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій (далей – ІКТ) для ажыццяўлення інфармацыйнай дзейнасці;
развіццё пазнавальных інтарэсаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей, імкнення выкарыстоўваць атрыманыя веды ў працэсе навучання іншым прадметам і ў жыцці;
фарміраванне ўменняў індывідуальнай і калектыўнай работы;
выхаванне працавітасці, адказных адносін да захавання этычных і маральных норм пры выкарыстанні ІКТ.
5. Рэкамендаваныя формы і метады навучання і выхавання:
на вучэбных занятках мэтазгодна спалучаць франтальныя, групавыя, парныя і індывідуальныя формы навучання; з мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў рэкамендуецца выкарыстоўваць метады праблемнага навучання, інтэрактыўныя і эўрыстычныя метады, метад праектаў, іншыя метады. Выбар форм і метадаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове мэт і задач вывучэння канкрэтнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей:
самастойная работа з вучэбным дапаможнікам, электронным дадаткам да вучэбнага дапаможніка, электроннымі адукацыйнымі рэсурсамі;
падрыхтоўка прэзентацыі і прадстаўленне публічнага выступлення па тэмах, якія вывучаюцца ў курсе інфарматыкі, і дадатковых матэрыялах;
пошук інфармацыі ў электронных даведачных выданнях: даведачных сістэмах праграм, якія вывучаюцца, электронных энцыклапедыях, глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт (далей – Інтэрнэт), электронных базах і банках даных;
рашэнне практычных задач з выкарыстаннем магчымасцей прыкладнога праграмнага забеспячэння;
пераўтварэнне інфармацыі з адной формы ў іншую (тэкст, табліца, схема, графік, ілюстрацыя і іншыя формы падачы інфармацыі) і выбар найбольш зручнай для сябе формы прадстаўлення інфармацыі;
аналіз вучэбных тэкстаў, графікаў, табліц, схем, мадэлей алгарытмаў і праграм, запісаных на мове праграміравання;
выкананне практычных работ па стварэнні інфармацыйных мадэлей;
выкананне гатовых алгарытмаў, мадэрнізацыя і складанне праграм на мове праграміравання.
Вучэбная дзейнасць вучняў, асноўныя патрабаванні да яе вынікаў вызначаюцца наступнымі кампетэнцыямі, якія адлюстраваны ў змесце вучэбнага прадмета:
асновы лагічнай і алгарытмічнай кампетэнтнасці: авалоданне асновамі лагічнага і алгарытмічнага мыслення, уменнем дзейнічаць у адпаведнасці з алгарытмам і будаваць найпрасцейшыя алгарытмы;
асновы інфармацыйнай адукаванасці: авалоданне спосабамі і прыёмамі пошуку, атрымання, прадстаўлення інфармацыі ў розных відах (тэкст, табліца, дыяграма, ланцужок, сукупнасць);
асновы ІКТ-кваліфікацыі: авалоданне асновамі прымянення камп'ютараў для рашэння інфармацыйных задач;
асновы камунікацыйнай кампетэнтнасці: авалоданне камунікацыйнай кампетэнтнасцю, звязанай з прыёмам і перадачай інфармацыі і бяспечнай дзейнасцю ў інфармацыйным асяроддзі.
Светапоглядны і выхаваўчы аспекты навучання ў межах вучэбнага прадмета «Інфарматыка» рэалізуюцца праз развіццё інфармацыйнай культуры, выхаванне самасвядомасці, фарміраванне культуры разумовай працы, выхаванне агульначалавечых якасцей асобы (працавітасці, мэтанакіраванасці, волі, самастойнасці, творчай актыўнасці), развіццё матывацыі да саманавучання і стваральнай дзейнасці з прымяненнем сродкаў інфармацыйных тэхналогій.
6. Чаканыя вынікі вывучэння зместу вучэбнага прадмета «Інфарматыка» па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
6.1. асобасныя:
наяўнасць уяўленняў аб інфармацыі як найважнейшым рэсурсе развіцця асобы ў інфармацыйным грамадстве, якое зараз развіваецца;
валоданне першаснымі навыкамі аналізу і крытычнай ацэнкі атрыманай інфармацыі на аснове адказных адносін да яе;
гатоўнасць да павышэння свайго адукацыйнага ўзроўню і працягу навучання з выкарыстаннем сродкаў і метадаў інфармацыйных тэхналогій;
валоданне навыкамі супрацоўніцтва з удзельнікамі адукацыйнага працэсу;
валоданне навыкамі здаровага ладу жыцця на аснове ведаў асноўных гігіенічных, эрганамічных і тэхнічных умоў бяспечнай эксплуатацыі сродкаў ІКТ;
6.2. метапрадметныя:
валоданне інфармацыйна-лагічнымі ўменнямі, звязанымі з азначэннем паняццяў, абагульненнямі, аналогіямі, вывадамі;
валоданне ўменнямі самастойна планаваць шляхі дасягнення мэт, ажыццяўляць іх карэкцыю, кантроль і ацэнку правільнасці рашэння задачы;
валоданне інфармацыйным мадэляваннем як адным з метадаў пазнання;
валоданне ўменнямі і навыкамі выкарыстання сродкаў ІКТ для збору, захоўвання, пераўтварэння і перадачы розных відаў інфармацыі (як вынік сфарміраванай ІКТ-кампетэнтнасці);
валоданне агульнапрадметнымі паняццямі: «аб'ект», «сістэма», «інфармацыя», «мадэль», «алгарытм», «выканаўца» і іншымі паняццямі;
6.3. прадметныя:
веданне ўстройстваў персанальнага камп’ютара (далей – ПК), што неабходна для разумення прынцыпаў апрацоўкі даных;
валоданне тэхналогіямі апрацоўкі рознага тыпу інфармацыі, што дазволіць вучню з дапамогай ПК стварыць тэкставы дакумент, падрыхтаваць справаздачу, прэзентацыю, зрабіць вылічэнні і іншыя аперацыі;
веданне асноўных канструкцый мовы праграміравання;
уменне разумець і выконваць алгарытм з выкарыстаннем фармальнага выканаўцы, запісваць праграму па складзеным алгарытме, што дазволіць вучню правесці віртуальны эксперымент, стварыць найпрасцейшую мадэль, інтэрпрэтаваць вынікі рашэння задачы на ПК;
уменне будаваць інфармацыйныя мадэлі аб'ектаў і выкарыстоўваць іх у даведачных сістэмах, базах даных і іншых крыніцах;
уменне ствараць лічбавыя архівы, медыятэкі;
уменне рабіць выбарку з базы даных па запыце, што запатрабавана на рынку прафесій і ў паўсядзённай рэчаіснасці;
веданне базавых прынцыпаў арганізацыі і функцыянавання камп'ютарных сетак, уменне прадстаўляць інфармацыю ў выглядзе аб'ектаў з сістэмай спасылак і працаваць у Інтэрнеце;
веданне і выкананне патрабаванняў інфармацыйнай бяспекі, інфармацыйнай этыкі і права, навыкаў і ўменняў бяспечных і мэтазгодных паводзін пры рабоце з камп’ютарнымі праграмамі і ў Інтэрнэце, што важна ва ўмовах жыцця ў інфармацыйным грамадстве.
7. Змест вучэбнага прадмета «Інфарматыка» паслядоўна раскрываецца ў працэсе навучання па наступных змястоўных лініях (раздзелах):
інфармацыя і інфармацыйныя працэсы;
апаратнае і праграмнае забеспячэнне камп'ютараў;
асновы алгарытмізацыі і праграміравання;
камп'ютарныя інфармацыйныя тэхналогіі;
камунікацыйныя тэхналогіі;
інфармацыйнае мадэляванне.
Адбор зместу навучання інфарматыцы настаўнік ажыццяўляе на аснове наступных дыдактычных прынцыпаў: навуковасці, нагляднасці, даступнасці, свядомасці і актыўнасці, паслядоўнасці, трываласці засваення, асобаснага падыходу, сувязі тэорыі з практыкай.
Змястоўна-дзейнасная кампанента вучэбнай праграмы прадугледжвае фарміраванне прадметна-спецыфічных і агульнапрадметных кампетэнцый вучняў па наступных асноўных напрамках:
тэхналагічны – фарміраванне ўменняў выкарыстоўваць прыкладное праграмнае забеспячэнне для рашэння практычных задач як у межах прадмета «Інфарматыка», так і задач з іншых прадметных галін;
алгарытмічны – развіццё лагічнага і алгарытмічнага мыслення.
Фарміраванне прадметна-спецыфічных кампетэнцый ажыццяўляецца з дапамогай выканання практычных заданняў у межах унутры- і міжпрадметных сувязей.
ГЛАВА 2
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА Ў VI КЛАСЕ.
АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
Тэма 1. Інфармацыя і інфарматыка (2 гадзіны)
Паняцце аб інфармацыі і яе ролі ў грамадстве. Даныя. Паняцце аб інфарматыцы як навуцы.
Выкарыстанне тэхнічных сродкаў для работы з інфармацыяй. Правілы работы і бяспечных паводзін у камп'ютарным класе.
АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
Ведаць:
правілы бяспечнай работы ў камп'ютарным класе.
Умець:
правільна працаваць за камп’ютарам, прыводзіць прыклады выкарыстання тэхнічных сродкаў для работы з інфармацыяй.
ТЭМА 2. АСНОВЫ РАБОТЫ З КАМП’ЮТАРАМ (2 гадзіны)
Сучасны камп’ютар. Функцыянальныя блокі камп'ютара і іх прызначэнне: сістэмны блок, манітор, клавіятура, мыш.
Праграмнае забеспячэнне ПК. Паняцце аб аперацыйнай сістэме. Файл, папка, дыск. Імя файла. Правілы запісу імёнаў файлаў у аперацыйнай сістэме. Запуск праграм. Завяршэнне работы з праграмай.
АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
Ведаць:
магчымасці сумеснага выкарыстання лічбавых устройстваў і камп’ютара.
Умець:
прысвойваць імёны файлам і папкам.
Валодаць:
навыкамі работы з мышшу і клавіятурай;
прыёмамі запуску праграм і завяршэння іх работы на камп’ютары.
ТЭМА 3. АПРАЦОЎКА РАСТРАВЫХ ВІДАРЫСАЎ (5 гадзін)
Паняцце растравага відарыса. Прызначэнне растравага графічнага рэдактара. Элементы інтэрфейсу графічнага рэдактара. Загрузка і захаванне відарысаў.
Стварэнне і рэдагаванне відарысаў. Змяненне памераў палатна і відарыса.
Фрагмент відарыса. Буфер абмену. Аперацыі над фрагментам відарыса: вылучэнне, выдаленне; капіраванне, выразанне, устаўка; нахіл, паварот, адлюстраванне відарысаў.
АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
Ведаць:
прызначэнне і інструменты растравага графічнага рэдактара.
Умець:
ствараць і рэдагаваць відарысы ў растравым графічным рэдактары;
выкарыстоўваць аперацыі над фрагментамі відарыса ў растравым графічным рэдактары;
захоўваць малюнак, адкрываць файл з відарысам.
ТЭМА 4. СТВАРЭННЕ ТЭКСТАВЫХ ДАКУМЕНТАЎ (5 гадзін)
Паняцце тэкставага дакумента. Прызначэнне тэкставага рэдактара. Элементы інтэрфейсу тэкставага рэдактара. Загрузка і захаванне тэкставага дакумента.
Увод і рэдагаванне тэксту.
Фрагмент тэксту. Работа з фрагментам тэксту: капіраванне, выразанне і ўстаўка фрагмента тэксту.
Фармаціраванне тэксту. Параметры фармаціравання сімвалаў: шрыфт, памер, напісанне, колер. Параметры фармаціравання абзацаў: выраўноўванне, водступ, інтэрвал.
Друк тэксту.
АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
Ведаць:
прызначэнне тэкставага рэдактара, паняцці сімвала і абзаца тэксту.
Умець:
выкарыстоўваць тэкставы рэдактар для ўводу і рэдагавання тэксту;
выкарыстоўваць сродкі фармаціравання тэксту;
адкрываць і захоўваць тэкставыя файлы, рыхтаваць дакумент да друку.
ТЭМА 5. КАМП'ЮТАРНЫЯ ПРЭЗЕНТАЦЫІ (8 гадзін)
Паняцце прэзентацыі. Паняцце камп’ютарнай прэзентацыі. Магчымасці праграмы стварэння прэзентацыі. Элементы інтэрфейсу.
Загрузка і захаванне прэзентацыі. Рэдагаванне гатовай прэзентацыі: дабаўленне, выдаленне, перамяшчэнне слайдаў у прэзентацыі. Прымяненне шаблонаў і колеравых схем. Стварэнне прэзентацыі.
Элементы мультымедыя ў прэзентацыі: тэкст, графіка, гук, відэа.
Анімацыя аб'ектаў. Асноўныя патрабаванні да камп'ютарнай прэзентацыі.
Настройка камп'ютарнай прэзентацыі.
Стварэнне прэзентацый па тэмах розных вучэбных прадметаў.
Дэманстрацыя прэзентацыі.
Кантрольная работа па тэме 5 (1 гадзіна).
АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
Ведаць:
магчымасці праграмы для работы з камп'ютарнымі прэзентацыямі.
Умець:
ствараць, адкрываць, рэдагаваць, захоўваць і дэманстраваць прэзентацыю з элементамі мультымедыя.
ТЭМА 6. АЛГАРЫТМЫ І ВЫКАНАЎЦЫ (8 гадзін)
Паняцце алгарытму. Выканаўца алгарытмаў.
Спосабы запісу алгарытмаў: слоўнае апісанне, блок-схема, праграма.
Асяроддзе праграміравання і даведачная сістэма асяроддзя праграміравання. Камп’ютарны выканаўца і яго сістэма каманд.
Вывучэнне гатовых праграм для камп'ютарнага выканаўцы.
Змяненне гатовых праграм. Складанне праграм з дапамогай гатовых фрагментаў.
Выкарыстанне падпраграм (дапаможных алгарытмаў).
АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
Ведаць:
паняцці алгарытму і выканаўцы алгарытму, спосабы запісу алгарытмаў.
Умець:
чытаць, разумець, змяняць праграмы для камп'ютарнага выканаўцы;
складаць праграмы з гатовых фрагментаў.
ТЭМА 7. ІНТЭРНЭТ. ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА (3 гадзіны)
Паняцце сеткі Інтэрнэт. Сэрвісы сеткі Інтэрнэт: World Wide Web, электронная пошта; іх прызначэнне. Паняцці: «вэб-старонка», «вэб-сайт», «адрас сайта». Выкарыстанне браўзера для прагляду вэб-старонак.
Паняцце аб электроннай пошце. Адрас электроннай пошты. Стварэнне і выкарыстанне электроннай паштовай скрыні. Структура электроннага ліста.
Сеткавы этыкет і меры бяспекі пры рабоце ў Інтэрнэце.
АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
Ведаць:
прызначэнне асноўных сэрвісаў Інтэрнэту;
прызначэнне праграм-браўзераў;
структуру электроннага ліста.
Умець:
праглядаць вэб-старонкі;
выкарыстоўваць электронную пошту для рэгістрацыі на вэб-сайтах.
Валодаць:
прыёмамі стварэння, адпраўкі, атрымання, захавання, перасылкі электронных лістоў, прымацавання да электронных лістоў файлаў.
раскрыть » / « свернуть