Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Дидактические игры

Дыдактычная гульня "Свінка-скарбонка"

Для дзіцячага сада была распрацавана дыдактычная гульня "Свінка-скарбонка", якая накіравана на фарміраванне элементарных матэматычных уяўленняў і асноў фінансавай пісьменнасці.

Дадзеная дыдактычная гульня дазваляе дзіцяці навучыцца рашаць прыклады на складанне і адніманне ў межах 10. Гульня спрыяе развіццю дробнай маторыкі рукі, развівае памяць, мысленне, увагу і дапытлівасць, можа служыць сродкам для фарміравання ў дзяцей уяўленняў аб паняццях: "Эканоміка" і "зберажэнні".

Дыдактычная гульня "Змяшай колеры"

Маляванне - любімы занятак дзяцей і вельмі карыснае. Чым часцей дзіця трымае ў руках пэндзаль і аловак, тым лягчэй яму будзе ў школе выводзіць першыя літары і словы. Колер з'яўляецца важным выразным сродкам у выяўленчым мастацтве і спрыяе станаўленню эстэтычнага стаўлення да навакольнага свету, рэалізацыі самастойнай творчай дзейнасці дзяцей. Дыдактычная гульня "Змяшай колеры" дазваляе вывучыць асновы колеразнаўства (навукі аб колеры) пашырае магчымасці дзіцяці ўспрымаць навакольны свет, павышае выразнасць дзіцячага малюнка, уплывае на развіццё цікавасці дзіцяці да выяўленчай творчасці.

Разделы сайта