Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Фотогалерея

День Конституции Республики Беларусь

Весенний огород на подоконнике

Пришла весна, а с ней и приятные весенние хлопоты.  Март - самое время для рассады. Вот и наши малыши уже приуспели посадить свой весенний огород на подоконнике.

Спортивный праздник

"День защитников Отечества”

22.02.2024 в детском саду прошел спортивный праздник, приуроченный ко Дню защитника Отечества.
Ребята подготовили творческие номера, а так же с интересом участвовали в спортивных конкурсах.

 

Утренник "Елка в гости к нам пришла”

Пісьмо пра Беларусь

14 лістапада ў Падлескай базавай школе прайшоў  вучэбна-патрыятычны занятак "Пісьмо пра Беларусь" для старэйшай групы дзіцячага сада .
Выхаванцы замацавалі веды па сімвалах і сімволіцы нашай краіны. Даведаліся шмат цікавых гістарычных фактаў, а гэтак жа з цікавасцю ўдзельнічалі ў розных заданнях.
У канцы іх чакаў прыемны, а галоўнае смачны сюрпрыз-дэгустацыя беласкай кухні.

 

Святочная праграма, прысвечаная Дню маці

Дзень маці - адно з самых кранальных святаў. Бо мама-гэта той галоўны чалавек, чыя бескарыслівая любоў ратуе ў самыя цяжкія хвіліны і чыя дабрыня, клопат і цярпенне дапамагаюць нам на працягу ўсяго жыцця.
Сёння нашы малыя павіншавалі сваіх мам з гэтым выдатным святам.

Выпускны баль “Да пабачэння, дзіцячы сад!”

Выпускны баль у дзіцячым садзе - гэта самае кранальнае, самае незабыўнае з усіх святаў.
Нашы выхаванцы развіталіся з дзіцячым садам і рыхтуюцца да новага жыццёвага этапу. Ззаду засталіся дні, напоўненыя займальнымі вандроўкамі і дзіўнымі адкрыццямі. Наперадзе - няпростая дарога ў свет школьнага жыцця.
Мы вам жадаем смела ляцець насустрач сваім марам і хай вас абавязкова суправаджаюць ласкавыя промні сонца, падтрымка блізкіх людзей і вялікая ўдача.

Тэматычны занятак " Наш герб. Наш сцяг. Наш гімн»

13 мая для выхаванцаў дзіцячага сада прайшоў тэматычны занятак " Наш герб. Наш сцяг. Наш гімн", прымеркаваны да Дня  Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна   Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы бліжэй пазнаёміліся з сімволікай беларускай дзяржавы: сцягам, гербам і гімнам, даведаліся аб тым, што кожная дэталь і колер на сцягу і гербе маюць важнае значэнне і даюць звесткі аб нашай краіне і народзе, паўдзельнічалі ў віктарыне, праспявалі гімн.

Агарод на падаконніку

Ранішнік “Ёлка ў госці к нам прыйшла”

Пісьмо аб Беларусі

Беларусь - гэта краіна са старажытнай гісторыяй і багатымі традыцыямі; з цудоўнай прыродай і дзіўнай архітэктурай, якая спалучае ў сабе спадчыну заходнееўрапейскіх і ўсходнеславянскіх традыцый дойлідства. Менавіта таму нашы выхаванцы адправіліся ў госці да Гаспадынькі, каб ушанаваць беларускія традыцыі, бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй сваёй роднай краіны.

Конкурс малюнкаў "Мой тата самы лепшы"

Свята "Дзень маці"

14 кастрычніка ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшло свята прысвечанае Дню маці. Гэтае свята мы прысвяцілі самым добрым, самым чулым, самым далікатным, клапатлівым, і, вядома ж, самым прыгожым, нашым мамам. Мама - дорыць цяпло, каханне і прыгажосць. Усё, што акружае нас у гэтым свеце, пачынаецца з мамы. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы, правялі конкурсы з удзелам мам "Даведайся дзіця па далонькам", " Хто больш збярэ лісцікаў я ці мама?". Запрошаныя мамы і бабулі, атрымалі вялікае задавальненне ад свята і шмат станоўчых эмоцый.

Дзень здароўя!

5 верасня ў дзіцячым садзе адбыўся Дзень здароўя!
Дзе ставілася мэта: спрыяць фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўяўленняў аб здароўі, як адной з галоўных каштоўнасцей чалавечага жыцця.
Задачы:
умацаваць веды дзяцей аб паняцці"здароўе" і "здаровы лад жыцця";
працягваць фарміраваць патрэбнасць у штодзённай рухальнай актыўнасці;
спрыяць фарміраванню жадання клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе родных і блізкіх.

Выстава дзіцячых малюнкаў "Яны ў душы заўсёды маладыя" да Міжнароднага Дня пажылых людзей

“Дзень народнага адзінства”

     17 верасня ўся Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства. Гэты дзень займае асаблівае месца сярод дзяржаўных святаў.
   Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое дзеці павінны ведаць з ранняга ўзросту. Дзень народнага адзінства - свята, якое заклікае людзей не толькі ўспомніць найважнейшыя гістарычныя падзеі. Бо толькі разам, рухаючыся ў адным кірунку, можна справіцца з цяжкасцямі і пераадолець перашкоды.
    У рамках святкавання Дня народнага адзінства з дзецьмі дзіцячага садка правялася гутарка пра гісторыю з'яўлення свята. Рабяты чыталі вершы аб нашай краіне, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб сяброўстве. Паўтарылі сімволіку нашай дзяржавы, праслухалі гімн Рэспублікі Беларусь. А на занятку па выяўленчаму мастацтву зрабілі аплікацыю «Сцяг Беларусі».

Выпускны баль “Да пабачэння, дзіцячы сад!”

Дыдактычная гульня "Свінка-скарбонка"

Для дзіцячага сада была распрацавана дыдактычная гульня "Свінка-скарбонка", якая накіравана на фарміраванне элементарных матэматычных уяўленняў і асноў фінансавай пісьменнасці.

Дадзеная дыдактычная гульня дазваляе дзіцяці навучыцца рашаць прыклады на складанне і адніманне ў межах 10. Гульня спрыяе развіццю дробнай маторыкі рукі, развівае памяць, мысленне, увагу і дапытлівасць, можа служыць сродкам для фарміравання ў дзяцей уяўленняў аб паняццях: "Эканоміка" і "зберажэнні".

Дыдактычная гульня "Змяшай колеры"

Маляванне - любімы занятак дзяцей і вельмі карыснае. Чым часцей дзіця трымае ў руках пэндзаль і аловак, тым лягчэй яму будзе ў школе выводзіць першыя літары і словы. Колер з'яўляецца важным выразным сродкам у выяўленчым мастацтве і спрыяе станаўленню эстэтычнага стаўлення да навакольнага свету, рэалізацыі самастойнай творчай дзейнасці дзяцей. Дыдактычная гульня "Змяшай колеры" дазваляе вывучыць асновы колеразнаўства (навукі аб колеры) пашырае магчымасці дзіцяці ўспрымаць навакольны свет, павышае выразнасць дзіцячага малюнка, уплывае на развіццё цікавасці дзіцяці да выяўленчай творчасці.

 

Вясенняе свята “8 Сакавіка”

Разделы сайта