На адзіным ўроку, прысвечанаму да Дня народнага адзінства, які штогод святкуецца 17 верасня, навучэнцы пачатковых класаў наведалі гістарычную старонку гэтай даты, выканалі творчыя заданні, прагледзелі і абмеркавалі мультфільм "Караблік". Увага навучэнцаў была акцэнтавана на разуменні значнасці адзінства беларускага народа для дасягненняў нашай краіны ў розных сферах дзейнасці.
Навучэнцам 5-9 класаў на адзіным уроку, прысвечанаму да Дня народнага адзінства, данеслася інфармацыя пра гісторыю ўзнікнення свята, яго агульнанацыянальнай значнасці і ролі ў гісторыі дзяржавы і сучаснага жыцця беларускага грамадства.
Дзеці паразважалі аб значэнні свята для сучаснай Беларусі, закранулі пытанні захавання, умацавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, адказнасці грамадзян, у тым ліку юных, за будучыню дзяржавы.
Рабяты падабралі ключавыя словы да Дня народнага адзінства і запісалі іх на картках.
Кожны з навучэнцаў зразумеў, што наша краіна моцная тады, калі яна адзіная. Менавіта таму ў нашай краіне ёсць такое важнае свята – Дзень народнага адзінства. У гонар свята навучэнцы арганізавалі фотачэлендж "Мы разам!"
раскрыть » / « свернуть