20 сакавіка дадзены старт Тыдня фінансавай граматнасці ў нашай установе. Навучэнцы нашай установы актыўна ўключыліся ў правядзенне Тыдня фінансавай граматнасці. Для вучняў пачатковых класаў быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне відэаролікаў «Мошенничество с платежными карточками» і відэа «Азбука финансовой грамотности» ад Смяшарыкаў. Рабяты ўбачылі любімых сваіх герояў, якія падказалі ім, адкуль бяруцца грошы і як іх разумна траціць. Для вучняў 5-9 класаў прайшоў тэматычны відэа-ўрок «Школа фінансавай граматнасці». На дадзеным уроку навучэнцы даведаліся, з чаго трэба пачаць, каб прымножыць свой капітал і як паменшыць трату сваіх фінансавых сродкаў.
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці 22 сакавіка ў школе была арганізавана сустрэча навучэнцаў з супрацоўнікамі Беларусбанка, падчас якой навучэнцы пазнаёміліся з пытаннямі фінансавай граматнасці, здабылі навыкі рацыянальных фінансавых паводзін.
Конкурс малюнкаў "Фінансавы свет вачыма дзяцей»
Сярод навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў "Фінансавы свет вачыма дзяцей", прысвечаны Тыдню фінансавай граматнасці. Актыўны ўдзел прынялі навучэнцы 1 класа.
Класная гадзіна "Сямейны бюджэт"
Анлайн – тэст " Правер сваю фінансавую граматнасць"
Інтэрактыўная гульня "Дзе фінансавая логіка?»
раскрыть » / « свернуть