У Дзень пажылых людзей Падлескі СДК і бібліятэка, а таксама вучні Падлескай базавай школы, піянеры дружыны "Спадчына" па традыцыі віншуюць ветэранаў педагагічнай працы, пенсіянераў і адзінокіх пажылых людзей са святам.
Акцыя доўжылася цэлы дзень, таму што вельмі хацелася парадаваць усіх і не мінуць ніводнай хаты. Пажаданні шчасця, міру і здароўя - самыя актуальныя! Каб быў добры настрой і моц духа, а ў вачах блішчалі іскрынкіі радасці! Вы не адны, мы разам, і мы заўсёды прыйдзем на дапамогу!