Валанцёры атрада "Добрыя сэрцы", піянеры дружыны " Спадчына" традыцыйна ў гэтыя дні і словам з песнямі, і справай дапамагаюць пажылым адзінокім людзям. Рабяты трымаюць сувязь з сацыяльнымі работнікамі, якія заўсёды падказваюць, каму трэба дапамога.
Марыя Максімаўна Кучура пражывае адна, яна інвалід, не можа хадзіць. Цімураўцы прыйшлі дапамагчы знасіць і скласці брыкет.
Валянціне Уладзіміраўне Вінель валанцёры дапамаглі сабраць бульбу і прывезлі да яе ў двор.
Рабяты стомленыя, але радасныя адправіліся дамоў. Дапамагаць разам- гэта проста і здорава!