19 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме: “Сям’я і школа: погляд у адным кірунку”. Былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Арганізацыйны пачатак 2023/2024 навучальнага года. Арганізацыя харчавання вучняў у школе.
2. Арганізацыя занятасці вучняў у пазаўрочны час. Шосты школьны дзень.
3. Прафілактыка наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі.
Перад законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў выступалі: старшыня Жарабковіцкага сельскага выканаўчага камітэта Віхноўскі І.Я., дырэктар школы Рачкоўскі У.І., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Малевіч Н.М., педагог-псіхолаг Сакун Я.М.