27 кастрычніка 2023 года ў нашай установе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню І навучальнай чвэрці. Адкрыцце мерапрыемства пачалося з вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У завяршэнні лінейкі дырэктар школы нагадаў навучэнцам правілы бяспечных паводзін, у перыяд асенніх канікул: на дарогах, на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на вадаёмах, аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў. Асаблівую ўвагу надалі захаванню мер супрацьпажарнай бяспекі.