Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.11.2023

Раённае метадычнае аб’яднанне

У Падлескай базавай школе было праведзена раённае метадычнае аб’яднанне намеснікаў дырэктароў па вучэбна-выхаваўчай рабоце і кіраўнікоў па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Тэма аб’яднання вельмі актуальная ў наш час: “Інфармацыйная прастора ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі”. На першым паверсе гасцей сустрэлі педагогі, пераможцы абласнога этапа і ўдзельнікі рэспубліканскага этапа “Мар, дзейнічай, перамагай” абаронна-спартыўнага лагера “Выратавальнік”, які дзейнічаў у час летніх канікул на базе Падлескай школы. Настаўнікі крэатыўна віталі гасцей сустрэчы.

У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны наступныя пытанні: “Значэнне інфармацыйнай прасторы ў падрастаючага пакалення”, які падрыхтавала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Падлескай базавай школы Наталля Міхайлаўна Малевіч.

“Віртуальна-інфармацыйная прастора ўстановы адукацыі” была раскрыта Дземідам Ю.Г.- кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Востраўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна.
Усебакова была раскрыта тэма “Генацыду беларускага народа ў інфармацыйнай прасторы  ўстановы адукацыі” з прэзентацыяй “Генацыд. Ад задумкі да рэалізацыі” Смалонскім С.С.- кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Падлескай базавай школы Ляхавіцкага раёна.


У ходзе практычнага блока адбыўся майстар-клас “Ствараем разам альбом -лэпбук “Памяць і боль беларускай зямлі”. Майстар-клас прэзентавала настаўнік фізічнай культуры і здароўя Падлескай базавай школы Т. І. Колас. Час прайшоў цікава і карысна. Практычны блок паказаў майстэрства  і прафесіяналізм настаўніка ў рабоце з дзецьмі ў дадзеным накірунку.

Наведванне заняткаў: інфармацыйная інтэрактыўная гадзіна “Мае правы і абавязкі” ў 4 класе, якую ў нетрадыцыйнай гульнёвай форме правяла Бубенчык А.Ю., настаўнік пачатковых класаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Класная гадзіна "Я і школа" ў рамках “Школы Актыўнага Грамадзяніна” была прапанавана С.С.Смалонскім, настаўнікам гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ў 5-7 класах ў форме КВЗ.


На інфармацыйную гадзіну “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маей”, якую праводзіла і рыхтавала Т.В. Карповіч, настаўнік матэматыкі, першай кваліфікацыйнай катэгорыі былі запрошаны кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства ААТ “Жарабковічы” Андрэй Анатольевіч  Новік і спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Ляхавіцкага ільнозавода Алена Міхайлаўна Ксёнжык. На інфармацыйнай гадзіне была раскрыта тэма сельскай гаспадаркі і яе развіцця на тэрыторыі раёна.

У ходзе работы метадычнага аб’яднання быў выяўлены прафесіяналізм і ўменне даносіць розныя хвалюючыя пытанні да падрастаючага пакалення. Розныя формы работы садзейнічаюць пашырэнню ведаў і рознабаковага развіцця школьнікаў.

Разделы сайта