5 снежня для навучэнцаў 1-6 класаў праведзена прафілактычная гутарка па электрабяспецы. У ходзе гутаркі нагадалі навучэнцам, чым небяспечны электрычны ток, як трэба паводзіць сябе паблізу энергааб'ектаў і якія правілы неабходна строга выконваць пры выкарыстанні бытавых электрапрыбораў. Атрыманыя веды па папярэджанні электратраўматызму і прапаганда асноў электрабяспекі спатрэбяцца ўсім навучэнцам ў паўсядзённым жыцці. У завяршэнні сустрэчы рабятам былі ўручаны памяткі.