Кожны год напярэдадні Новага года ў нашай краіне праходзіць выдатная дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", мэта якой стварыць свята для кожнага дзіцяці і акружыць увагай і клопатам тых дзяцей, якія асабліва ў гэтым маюць патрэбу.
15 снежня ў ДУА" Падлеская базавая школа Ляхавіцкага раёна "прайшла ўрачыстая лінейка па адкрыцці навагодняй рэспубліканскай акцыі"Нашы дзеці". Навучэнцам прапанавалі прыняць удзел у акцыі. Для кожнага адкрываюцца новыя магчымасці зрабіць свет крышачку лепш сваімі добрымі справамі і дапамагчы дзецям стаць больш шчаслівым напярэдадні навагодніх святаў.
Рабі дабро, і яно вернецца табе поўнай чарай здароўя і дабрабыту!!!