Напярэдадні ШАГа, тэма якога "Радзіма мая ў асобах. Захавальнікі цудоўнага." (аб дзеячах культуры і мастацтва) навучэнцы Падлескай базавай школы пабывалі на экскурсіі ў гарадскім Доме культуры, адкуль і пачынаецца гэта цудоўнае. Дзеці пабывалі на сцэне, ў гукааператараў, пазнаёміліся з рэквізітам, нават самі паспрабавалі заспяваць для запісу. Загадчыца аддзела па справах моладзі Крысціна Вайцэхоўская расказала рабятам, як праводзяцца рэпетыцыі, якія гурткі можна наведаць у Доме культуры, якія калектывы працуюць на базе Дома культуры. Вучні нават паслухалі, як спявае знакаміты Андрэй Цямчык на рэпетыцыі. Рабятам вельмі спадабалася падарожжа, а праз некаторы час у Падлескай базавай школе адбудзецца сустрэча з загадчыцай Падлескага сельскага Дома культуры Вольгай Якунінай і арт- гуртом "А.Л.О", якія раскажуць пра мясцовыя таленты і знакаміты Падлескі народны хор.