У нашай утанове адукацыі 22 снежня прайшло мерапрыемства ў рамках "ШАГ" "Я і малая Радзіма". За круглым сталом рабяты паразважалі над тым,чым для іх з'яўляецца малая Радзіма. Гэта веска Шавялі, В.Падлессе, а таксама горад Ляхавічы. Вучні адзначылі, якія выдатныя мясціны ёсць у іх весках і горадзе, а таксама назвалі чым яны ганарацца. Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй ў Падлескі сельскі дом культуры, дзе рабяты даведаліся пра гісторыю і традыцыі роднага краю, пра знакаміны народны хор Г.І. Цітовіча. Затым навучэнцы паспрабавалі сябе ў якасці харыстаў і засталіся вельмі задаволеныя.