22 снежня ў Падлескай базавай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню другой навучальнай чвэрці. Адкрыцце мерапрыемства пачалося з вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
На лінейцы падвялі вынікі вучэбнай дзейнасці, удзелу ў конкурсах, спаборніцтвах.
Навучэнцам нагадалі аб правілах бяспечных паводзін у перыяд зімовых канікул, аб недапушчэнні здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у вольны ад вучобы час.
У перыяд зімовых канікул Падлеская базавая школа запрашае правесці час з карысцю і арганізуе мерапрыемствы на любы густ: дні спартыўных гульняў, экскурсіі, квэсты, гульні, онлайн-віктарыны, трэнінгі і многае іншае.