Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.08.2021

Выхадны дзень у Вялікім Княстве Сула

   Калектыў нашай установы 28 жніўня наведаў турыстычны комплекс гісторыка-культурнай накіраванасці "Панскі маёнтак" Сула — першы музей інтэрактыўнай гісторыі ў Беларусі. Інтэрактыўная гісторыя мае на ўвазе тое, што кожны наведвальнік і госць Сулы становіцца актыўным удзельнікам усіх тэатральна-забаўляльных дзеянняў комплексу.
   Першым прыпыначным пунктам стала вёска Рубяжэвічы, дзе ў XVI стагоддзі праходзіла літоўская мяжа. Славутасцю мястэчка з'яўляецца касцёл Св.Язэпа, выкананы ў стылі неаготыкі.


   Развітаўшыся з Рубяжэвічамі, накіраваліся ў суседнюю вёску з цікавай назвай Сула. Паходжанне назвы вельмі старажытнае, праславянскае. Цікавы той факт, што рака, якая працякае тут, названая па імі ўрочышча, а не наадварот, як гэта заўсёды здараецца ў тапаніміцы.


   Тут удзельнікаў экскурсіі чакала займальная арт-экскурсія "1000 гадоў беларускай гісторыі", падчас якой усе прынялі ўдзел у абрадзе ачышчэння агнём, пабывалі ў ролі сярэднявечнага вікінга, пракаціліся на галоўным транспарце вікінгаў — драккары.

   Падчас экскурсіі па комплексе мы акунуліся ў атмасферу старадаўняга побыту і культурных традыцый нашых продкаў. Пабывалі ў беларускіх мястэчках: яўрэйскім доме, батлейцы, ганчарнай майстэрні, дзе майстар за ганчарным колам на нашых вачах прадэманстраваў сваё мастацтва. Наведалі Сульскую Вежу і старадаўнюю зброевую кузню, у якой каваль прадэманстраваў нам як ствараюцца стрэлы для палявання. Даведаліся сакрэты выпечкі хлеба і вырабу сыроў.


   Наведванне парку дазволіла калектыву здзейсніць пазнавальную і займальную экскурсію і атрымаць мноства станоўчых эмоцый.

Разделы сайта