1 сакавіка 2022 года ва ўстанове прайшоў флэшмоб #Беларусь супраць наркотыкаў.
Мэтай флэшмобу з'яўлялася прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыка супрацьпраўных паводзінаў сярод навучэнцаў і моладзі.
Наркаманія - гэта цяжкае псіхічнае захворванне, якое пачынаецца з выпадковага або прымусовага прыёму наркотыку, з наступным фарміраваннем наркатычнай залежнасці арганізма чалавека.
Навучэнцамі 9 класа былі выраблены і распаўсюджаны буклеты сярод навучэнцаў нашай установы адукацыі.
Памяткі і буклеты