15 сакавіка ў нашай установе адбылася ўрачыстая лінейка ўшанавання маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь. Асноўная ўвага была нададзена гісторыі канстытуцыйнага будаўніцтва на тэрыторыі нашай краіны. Часу станаўлення і развіцця Канстытуцыі праз рэферэндумы. У тым ліку і рэферэндум 2022 г., на якім была прынята апошняя версія Канстытуцыі РБ.
Навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, былі ўручаны кнігі-падарункі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
Кожны вучань змог адчуць сябе часткай краіны, з гонарам усведамляючы, што мы-Дзеці Беларусі!