Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.03.2022

Сустрэча з участковым інспектарам: прафілактыка наркаманіі

16 сакавіка навучэнцы 7-9х класаў сталі ўдзельнікамі прафілактычнай гутаркі. Участковы інспектар Хоміч А. Г расказаў навучэнцам аб шкодзе наркотыкаў і псіхаактыўных рэчываў, прывёў канкрэтныя прыклады пра сумных наступствах іх ужывання падлеткамі. Падлеткам было растлумачана аб адказнасці, да якой могуць прыцягнуць непаўналетніх за ўчыненне правапарушэнняў альбо злачынстваў. Прадстаўнік правапарадку звярнуў увагу навучэнцаў, з якімі складанасцямі даводзіцца сутыкацца падлеткам, якія стаяць на ўліку ў падраздзяленнях па справах непаўналетніх, і як падобная мера прафілактыкі ў далейшым адбіваецца пры паступленні ў ВНУ і працаўладкаванні.

А. Г. Хоміч расказаў аб правілах паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў. Тыя, хто абярэ будучай прафесіяй службу ў МУС, несумненна, зробяць правільны выбар: будучы студэнтамі, рабяты будуць на поўным дзяржаўным забеспячэнні (а да таго ж будуць атрымліваць стыпендыю). На выбар прадастаўляецца магчымасць паступіць у Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь або ў Магілёўскі інстытут МУС.

Навучэнцы з вялікай увагай слухалі інспектара і атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць. Хочацца спадзявацца, што дадзенае мерапрыемства не прайшло дарма, і навучэнцы запомнілі, што іх жыццё залежыць толькі ад іх саміх…

Разделы сайта