Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.03.2022

Бацькоўскі сход

18 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме: "Правы дзіцяці, абавязкі бацькоў. Прафілактыка правапарушэнняў". На сустрэчу з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў прыйшлі: намеснік начальніка Ляхавіцкага РАНС - Берташ Дз. А, старшы інспектар - Казлоў Дз. А., урач агульнай практыкі Падлескай амбулаторыі - Юнік С. М.

Прадстаўнікі РАНС звярнулі ўвагу бацькоў на захаванні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў побыце, расказалі аб асноўных прычынах пажараў, а таксама нагадалі пра дзеянні па сігнале «Увага ўсім!». Ішла таксама размова аб неабходнасці захавання дзецьмі правілаў бяспекі ў перыяд вясновых канікул.

Для абароны сябе і сваіх дзяцей Дзмітрый Аляксандравіч настойліва рэкамендаваў ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў жылых памяшканнях дамоў і кватэр, якія на ранняй стадыі здольныя выявіць калі пачынаецца пажар і выратаваць жыццё.

У завяршэнне гутаркі старшы інспектар адказаў на пытанні бацькоў, уручыў памяткі прафілактычнай накіраванасці.

Святлана Мікалаеўна Юнік правяла прафілактычную гутарку аб наркаманіі. Расказвала аб згубных наступствах прыёму наркотыкаў У завяршэнні сходу бацькам было прапанавана прагледзець відэаролік "Агульная справа".

Разделы сайта