22 сакавіка 2022 года для навучэнцаў І — ІХ класаў прайшоў Адзіны ўрок памяці ''Аб чым звоняць званы Хатыні?'', прысвечаны 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.
Эпіграфам былі ўзяты словы
«Хто не памятае мінулага,
хто забывае мінулае –
асуджаны зноў перажыць яго.
Безліч разоў»
Уладзімер Караткевіч
Мэтай мерапрыемства было азнаямленне навучэнцаў з трагедыяй, мемарыяльным комплексам "Хатынь", яго тэматычнымі зонамі, навучыць дзяцей праяўляць памяць і павагу да загінулых.
Падчас мерапрыемства вучні перанесліся ў той жахлівы дзень і сталі сведкамі вялікага гора шматпакутнай беларускай зямлі.
Хатынь— гэта помнік усім спаленым вёскам і іх жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.