Сёлета тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі ў нашай установе адукацыі прайшоў з 21 па 25 сакавіка 2022 года. Тэматычны акцэнт тыдня гэтага года-разумнае (рацыянальнае) запазычанне.
Для навучэнцаў пачатковых класаў быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне анімацыйных відэаролікаў «Махлярства з плацежнымі карткамі», праведзены ўрок-гульня "Эканоміка ў рэбусах".
Была аформлена выстава па фінансавай граматнасці, вучаніцы 9 класа пазнаёмілі малодшых школьнікаў з кнігай "Грашовая азбука" і падзяліліся карыснымі парадамі аб тым, як разумна траціць і зберагаць грошы.
Для навучэнцаў 5-9 класаў былі праведзены квэст-гульня "Сямейны бюджэт", інтэрактыўны занятак "Лічбавая бяспека асабістых фінансаў", былі арганізаваны прагляд і абмеркаванне навучальнага відэа "Як не стаць ахвярай падману і захаваць грошы " і адукацыйная прэзентацыя "Усё аб разумным запазычанні".
Мерапрыемствы тыдня фінансавай граматнасці былі накіраваны на навучанне навучэнцаў практычным навыкам: ўменні звяртацца з грашыма, весці ўлік даходаў і расходаў, складаць асабісты фінансавы план.
На ўсіх мерапрыемствах навучэнцы праявілі высокую актыўнасць, вялікую цікавасць, а галоўнае, добрыя веды дадзенай тэмы.