Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.04.2022

Экскурсія ў мемарыяльны комплекс "Хатынь"

2 красавіка навучэнцы нашай школы наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". З заміраннем у сэрцы рабяты слухалі пранікнёныя гісторыі экскурсавода аб карных аперацыях, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларусі. Уразіла школьнікаў шасціметровая скульптура манумента "Непакорны чалавек", у аснове стварэння якой ляжыць трагічны момант з жыцця жыхара вёскі Хатынь, каваля Іосіфа Камінскага. Экскурсія прадоўжылася ў сімвалічнай даху хлява, дзе спалілі ні ў чым невінаватых людзей. Затым экскурсанты ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, схілілі галовы ля Вечнага агню ў памяць аб героях.

Разделы сайта