Пусть будет мир!
Пусть ходят голуби по крышам,
Летают в небе журавли…
Пусть будет мир!
Он так нам нужен!
Мир нужен людям всей земли!
З мэтай фарміравання ў навучэнцаў аб'ектыўнага прадстаўлення аб укладзе беларускага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг., аб гераічнай спадчыне народа як найважнейшым складнікам гістарычнай памяці; аб генацыдзе беларускага народа, выхавання паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага адбыўся ўрок памяці, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне "Нам гэты свет завешчана берагчы", у якім прынялі ўдзел вучні 6 і 9 класаў.
Урок быў прысвечаны Дню Перамогі 9 мая ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. Для беларусаў гэта асаблівае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам.
Рабяты яшчэ раз прагарталі Старонкі гісторыі страшнай вайны, паглядзелі відэаматэрыялы "Беларусь памятае", " Вызваленне Беларусі", "Рэдкая кінахроніка".
У завяршэнне ўрока памяці прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.