Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.04.2022

"У зоне ўвагі ДАІ-двухколавы транспарт!"

У мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, выканання ПДР непаўналетнімі прайшла прафілактычная гутарка "У зоне ўвагі ДАІ-двухколавы транспарт!"

Перад рабятамі выступілі начальнік ДАІ Ляхавіцкага РАУС Вайшэвіч Я.А. і старшы інспектар Анікевіч А.А.

У час гутаркі нагадалі вучням Правілы дарожнага руху. Акцэнт зрабілі на асаблівасцях кіравання двухколавым транспартам. Нагадалі пра тое, што праезная частка – гэта зона павышанай небяспекі, разам з вучнямі абмеркавалі розныя дарожныя сітуацыі.

Звярнулі ўвагу, як правільна і бяспечна пераходзіць праезную частку, як забяспечыць сваю бяспеку ў цёмны час сутак і перасцераглі ад небяспечных гульняў паблізу праезнай часткі і чыгуначных пераездаў. У працэсе зносін навучэнцы задавалі пытанні, якія тычыліся адказнасці непаўналетніх за парушэнне ПДР веласіпедыстамі.

Старшы інспектар ІСН Карпік А. А. правяла прафілактычную гутарку з навучэнцамі на тэму "Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць непаўналетніх". Такія гутаркі выхоўваюць у вучняў пачуццё адказнасці за свае ўчынкі, павагу да закона і акцэнтуюць увагу навучэнцаў на наступствы, якія ўзнікаюць у выніку злачынных паводзінаў.

Разделы сайта