26 красавіка 2022 года навучэнцы V-VII класаў абмеркавалі тэму Чарнобыльскай трагедыі падчас вуснага часопіса "Пад Чарнобыльскім попелам...". Навучэнцы прагледзелі прэзентацыю аб аварыі на ЧАЭС, умовах і прычынах, наступствах трагедыі. Навучэнцы разважалі над фактамі як, а самае галоўнае, чаму адбылася дадзеная трагедыя. Ніхто з навучэнцаў не застаўся абыякавы, яны з цікавасцю слухалі аб наступствах Чарнобыльскай катастрофы, аб праблемах навакольнага асяроддзя вялі дыскусію, задавалі пытанні, выказвалі свае думкі аб асцярожным і адказным стаўленні да прыроды, дзяліліся сваімі ведамі пра ўплыў радыяцыі на прыроду і людзей.
.