Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

Тыдзень роднай мовы

"Як ты дорага мне мая родная мова”   

(19. 09. 2022 – 24. 09. 2022)

19.09.2022. Адкрыццё Тыдня беларускай мовы адбылося на агульнашкольнай лінейцы. Вучні і настаўнікі былі азнаёмлены і па-добраму азадачаны для выканання яго плана.

У школьнай бібліятэцы (загадчык Кунцэвіч А.І.) і ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры (загадчык Расоха М.М.) на працягу Тыдня функцыяніравалі выставы, прысвечаныя ўшанаванню роднай мовы.

19. 09. 2022. Ва ўстанове адбылася акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” (адказны Сідаровіч В.В.). У её прынялі ўдзел і ўсе дарослыя і вучні школы і садзіка.

20.09.2022. Вучні 7-9 класаў праглядзелі ў кабінеце інфарматыкі праглядзелі анлайн-сюжэты пра знакамітых беларусаў. Ішла гутарка аб гістарычнай памяці на тэрыторыі нашага рэгіёна.

21. 09. 2022. Былі праслуханы лепшыя творчыя работы вучняў 6-9 класаў на тэму:”За што я люблю беларускую мову”.

На працягу Тыдня роднай мовы прайшлі тэматычныя чытанні аб гісторыі станаўлення і перспектывах развіцця беларускай мовы ў сузор’і моў свету, сярод усходнеславянскіх моў. Вучні і настаўнікі адкрыта і шчыра выказваліся аб праблемах захавання і развіцця роднай мовы.

Настаўнікам мастацтва (Смалонскім С.С.) быў праведзены кон-курс малюнкаў і плакатаў аб роднай мове, культуры беларускага народа.

Цэнтрам працы пад час Тыдня быў кабінет беларускай мовы і літа-ратуры (загадчык Расоха М.М.). У ім прайшлі асноўныя мерапрыемствы.

На працягу тыдня настаўнікам школы было прапанавана наведаць адкрытыя ўрокі ў 5-9 класах. Так, напрыклад, класны кіраўнік 6 класа Байрамава А.А. (настаўнік нямекай мовы) прысутнічала на ўроку мовы у сваім класе па тэме:” Аснова слова і канчатак. Нулявы канчатак”. Вучні працавалі над тэматычнымі тэкстамі аб Радзіме, аб роднай мове.

У час Тыдня вучні 8, 9 класаў гасцінна адчынілі дзверы сваіх кабінетаў, запрашаючы вучняў і настаўнікаў школы на адкрытыя факультатыўныя заняткі.

21. 09. 2022. У 8 класе прайшлі віктарына-конкурсы “Беларуская скарбонка”.

24. 09. 2022. У 9 класе адбыўся дыспут на тэму:”Роля роднай мовы ў захаванні гістарычнай памяці нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь”. 

Прысутнічалі вучні розных класаў і настаўнікі школы. Выказваліся розныя пункты погляду на праблемы роднай мовы і перспектывы яе развіцця.

Мерапрыемствы праграмы Тыдня роднай мовы былі выкананы.

На чарговай агульнашкольнай лінейцы (26. 09.2022) будуць падведзены вынікі работы Тыдня роднай мовы. Але такая важная праца будзе працягвацца і надалей.

Разделы сайта