Шэраг віншаванняў да Дня пажылых людзей гучалі сёння ў аграгарадку Падлессе. Работнікі дома культуры, бібліятэкі і піянеры дружыны "Спадчына" зайшлі да мясцовых людзей "залатога" ўзросту, каб падарыць ім добры настрой, разам з пажаданнямі здароўя, а таксама добрую песню. Амаль вас ўсіх на вачах ад такой увагі былі слёзы. Галоўная мэта наведванняў у гэтай акцыі тое, каб людзі адчувалі сябе патрэбнымі і ўпэўненымі, што аб іх не забываюць. Хаты і двары ў гэты дзень былі напоўнены удзячнасцю, цеплынёй і найлепшымі эмоцыямі. Піянеры падарылі вершаваныя словы і ўручылі віншавальныя паштоўкі.