У рамках рэспубліканскага праекта "Сохраним историю" адбылося ўрачыстае ўсталяванне памятнай шыльды на брацкіх могілках на тэрыторыі школы ў аг. Падлессе.
139 воінаў пахаваны на гэтым месцы. 48 з іх - невядомыя. Для ўшанавання памяці некаторых з іх, прыязджаюць праўнукі кожную вясну. У гэты восеньскі дзень прадстаўнікі сельвыканкама, школы, ААТ " Жарабковічы", Беларускага саюза жанчын, прафсаюза работнікаў адукацыі разам з піянерамі і акцябратамі дружыны "Спадчына" усклалі кветкі да помніка і правялі мітынг. Патрыятычная акцыя навучыла памятаць заўсёды.