Здаецца, толькі пачаўся новы навучальны год, але вось ужо і праляцела І чвэрць.
28 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню І чвэрці 2022/2023 навучальнага года. Пачалася лінейка з уносу сцяга і выканання гімна Рэспублікі Беларусь. На ўрачыстай лінейцы былі абвешчаныя вынікі вучэбнай, спартыўнай і творчай дзейнасці навучэнцаў. Дырэктар школы Уладзімір Іванавіч Рачкоўскі пажадаў добрых і бяспечных канікул.