У рамках Тыдня прававых ведаў 11.04.23 адбылося мерапрыемства "З гісторыі правоў чалавека", якое арганізаваў кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання, настаўнік гісторыі Смалонскі С.С.. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця правоў чалавека. Ідэяй універсальнасці правоў, з цяжкасцямі на шляху распаўсюджання і рэальнага замацавання правоў чалавека на сучасным этапе гісторыі.
Для 1-5 класаў педагогам сацыяльным Бубенчык А.Ю. праведзена гульнёвая праграма "Мае правы і абавязкі", дзе навучэнцам прыйшлося сваімі прававымі ведамі змагацца камандамі. Дзеці з зацікаўленасцю выконвалі прапанаваныя заданні, вызначалі незнаёмыя для сябе моманты, а таксама карысна правялі свой вольны час.