Насычана і цікава жыве наша ўстанова адукацыі. Акрамя раённых, абласных і рэспубліканскіх акцый і конкурсаў, рабяты актыўна ўдзельнічаюць у справах унутры школы і ім ніколі не бывае сумна. Вось гэты тыдзень праходзіць пад назвай " Вясёлка міру". Кожны дзень рабяты павінны апрануць у школу элемент адзення колеру вясёлкі. Але не проста ў рознакаляровым адзенні справа. Кожны дзень характарызуецца рознымі карыснымі і цікавымі справамі. Напрыклад - першы дзень " чырвоны", прайшоў пад знакам валанцёрства. Рабяты пайшлі дапамагаць адзінокім і пажылым людзям, каб хоць на некалькі гадзін яны адчулі клопат і увагу, пабылі адзінай сямьёй. Чырвоны колер прысутнічаў нават у выхаванцаў дзіцячага садка.