30 мая ва ўстанове прайшла спартландыя "Ад малога выніку да вялікай перамогі", прысвечаная II гульням краін СНД.
Падчас разнастайных эстафет удзельнікі змагаліся за званне самых хуткіх, моцных і спрытных. Даказваць свае здольнасці ім даводзілася з усім стараннем. Неабходна было то скакаць са скакалкамі, то мяч абводзіць вакол прадметаў. І гэта далёка не ўсе пералічаныя конкурсы. Удзельнічалі амаль усе вучні школы, але перамагла дружба.