Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, прайшоў 20 снежня з навучэнцамі нашай установы.
Ефрасіння Полацкая - унікальная гістарычная асоба. Нас падзяляе з ёй амаль тысяча гадоў, але вынікі яе прац мы адчуваем і сёння. Сярод яе заслуг - пераклад і перапісванне кніг, будаўніцтва манастыроў, навучанне простых людзей грамаце, стварэнне вучылішчаў і школ, развіццё дойлідства.
У адзіным уроку прыняў удзел настаяцель Падлескай Свята-Духаўскай царквы айцец Уладзіслаў.
У сваім слове айцец Уладзіслаў расказаў аб вялікім духоўным і асветніцкім укладзе прападобнай у асвеце нашага народа. Прэзентаваў буклеты, кнігі, прысвечаныя Еўфрасінні, а таксама макет адноўленага Крыжа прападобнай, пра гісторыю з'яўлення, якога гаварылі больш падрабязна.
У канцы сустрэчы навучэнцам быў прапанаваны пералік пытанняў па дадзенай тэме, на якія яны ахвотна адказвалі. Айцец Уладзіслаў таксама адказаў на хвалюючыя навучэнцаў пытанні.
У завяршэнні ўрока прыйшлі да высновы, што асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай мела вялікае значэнне для грамадскага і дзяржаўнага жыцця.
раскрыть » / « свернуть