Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Театрализованный праздник "Чудеса на Масленице”

                                                                    Н М. Карпач,

                                                                               настаўнік пачатковых класаў

Тэатралізаванае свята “Цуды на Масленіцы”

Вядучы: Надышла Масленіца, або Масленка, або Сырніца, - свята праводзінаў зімы і сустрэчы вясны, свята сонейка і агульнай радасці. Давайце і мы трошкі зіму падгонім, няхай яна ўжо на поўнач ідзе, а да нас вясну пускае.

(Дзеці становяцца паўкругам і “праганяюць” зіму.)

Вучні: (разам) Ідзі зіма, да Кракава,

                                 Зноў прыйдзеш аднакава.

                                 Ідзі, зіма, да Кіева,

                                  Трэба, каб лета пакінула.

                                 Ідзі, зіма, да крынічкі

                                 Ды збірай рукавічкі.

Вядучы: Масленіца адзначалася ў другой палове лютага або ў першай палове сакавіка. Сама назва свята звязана з тым, што ў гэты час елі бліны з маслам, мёдам, сырам. Свята было вясёлым і шумным.

Вучаніца: Усюды радасць, гамана –

                           Недзе блізка ўжо вясна …

                           Рашчыняй пірагі,

                           Даставай ручнікі.

Вучань: Свяці, свяці, сонейка,

                       Каб нам было цёпленька.

                       Свяці, свяці, сонейка,

                       Дары ласку шчодранька.

Вучаніца: Мы вясну гукаем,

                         Мы вясну чакаем.

Вучні:(разам) Прыходзь, вясна!

                                 З ручайком бурлівым,

                                 З рэчкай гаманлівай.

                                 Прыходзь, вясна!

                                 З песняю-вяснянкай,

                                З сонейкам уранку.

                                 Прыходзь, вясна!

Вядучы: Свята Масленіцы працягваецца тыдзень. Кожны дзень Масленіцы мае сваё значэнне. Першы, панядзелак, прысвечаны сустрэчы Масленіцы. У гэты дзень каталіся на санках, спявалі песні, гукалі Масленіцу.

Вучань: Вясна-красна, Масленка!

                       Прыйдзі, вясна, з радасцю,

                       З дажджамі моцнымі,

                       З хлябамі багатымі.

Вучаніца: Вясна-красна, Масленка!

                          Прыйдзі, вясна, з краскамі,

                         Прыйдзі да нас хутчэй,

                         Сонейкам ўсіх абагрэй.

Вядучы: Галоўны пачастунак на Масленіцу – бліны. Такая пашана блінам, таму што яны круглыя, жоўтыя, падобныя на сонейка. Зараз мы паслухаем, як пяклі бліны нашы прабабулі і бабулі.

Бабуля: У першы дзень Масленкі пяклі бліны. Бралі дзежку, прасейвалі ў яе яйкі, дадавалі малако, цукар. Усё старанна перамешвалі. Пяклі бліны на патэльні ў печы. Падавалі іх з мёдам, маслам, смятанай.

(Падчас расказу бабулі дэманструецца сялянскі посуд.)

Вядучы: На другі і трэці дзень (аўторак, сераду) пачыналіся ігрышчы. Каталіся на конях, санях, штурмавалі снежныя горкі. Зараз і мы пакатаемся на санках.

(Хлопчыкі перавозяць на “санках” (упрыгожаных кардонках) дзяўчынак)

Вядучы: У чацвёрты дзень (чацвер) хлопцы красаваліся перад дзяўчатамі, паказвалі сваё маладзецтва, спявалі песні.

 

Гульня “Сцяжынка”

Хлопчыкі і дзяўчынкі становяцца насупраць. Паміж імі – імправізаваны плот, на якім прымацаваны стужкі. Кожны хлопчык бярэ канец стужкі і па камандзе пачынае намотваць яе на невялікую драўляную палачку. Перамагае той, хто хутчэй і лепш за ўсіх “пракладзе сцяжынку” да дзяўчынкі.

 

Вядучы: У пяты і шосты дзень (пятніца і субота) хадзілі да сваіх родных, успаміналі тых, каго ўжо няма.

Прынесла вясна-красна,

Прынесла Масленічка

Мужыкам саху, барану,

Жыта, авёс, пшаніцу,

Цёпленьку вадзіцу.

Красным дзеўкам – пранічку,

Старым бабкам – пасядзёнечкі,

Маладзіцам – кросны ткаці,

Дзецям – цяпло, каб гуляці.

Гаспадары гасцінна сустракалі і частавалі гасцей. Зараз і мы з вамі пачастуемся.

 

Гульня “Пачастунак”

Дзеці па чарзе падбягаюць да гаспадара і гаспадыні, вітаюць, бяруць з талеркі аладку, з’ядаюць яе, гавораць словы ўдзячнасці і вяртаюцца да астатніх удзельнікаў.

Вядучы: Сёмы дзень (нядзеля) – апошні дзень свята. У гэты дзень людзі прасілі прабачэння ў тых, каго пакрыўдзілі. Танцавалі. Спявалі, развітваліся з масленіцай. Каб сустрэць вясну-красну з лёгкім сэрцам, раскладвалі вогнішчы, спальвалі пудзіла, а з ім усё чорнае, нядобрае.

Вучань: Гэта пудзіла, браткі.

                       Разрываем на шматкі,

                       Занясём у агарод,

                       Каб ўрадлівым быў ўвесь год.

 

Гульня “Кветачка”

Дзеці становяцца ў круг і пад музыку перадаюць кветку. Калі музыка спыняецца, той, у каго кветка, выходзіць на сярэдзіну круга і гаворыць:

Як топну нагой

Ды прытопну другой,

Кругам пакружуся,

Усім пакажуся.

Гэты ўдзельнік пакідае круг, і гульня працягваецца.

 

Вядучы: Масленіца, Масленіца!

                         Веснавое свята.

                         Песнямі, надзеямі,

                         Працаю багата.

Вось і заканчваецца наша свята. Ці спадабалася яно вам?

 

(Дзеці п’юць чай, частуюцца блінамі).

Разделы сайта