Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Фольклорный праздник " Гуканне весны»

                                                                               Н М. Карпач,

                                                                               настаўнік пачатковых класаў

для вучняў 1-4 класаў

Мэта: знаёмства дзяцей са святам “ Гуканне вясны”, далучэнне дзяцей да традыцый народнай культуры.

Задачы:

• стварыць умовы для фарміравання атмасферы вясёлага народнага свята “Гуканне вясны”;

• стварыць ўмовы развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў, памнажэнню народнай спадчыны;

• садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю, да Радзімы і яе людзей.

Абсталяванне: беларускія нацыянальныя касцюмы; касцюмы: Вясны, Лешага, Бабы-Ягі, Сарокі; кветкі і птушкі з паперы; беларускія ручнікі; хата Бабы-Ягі; ключы; кніга “Мудрая”; мятла.

 

Ход свята

 

1 зазывала. Сонейка вясновае радасна ўсміхаецца,

                     Ззяе ўсё абноваю: - Прывітанне, раніца!

2 зазывала. За лясамі сінімі гром гудзе-стараецца,

                   Гурт дзяцей вясёлых на свята спяшаецца.

 

Уваходзяць дзеці ў хату.

1 зазывала. Добры дзень, дарагія госці! Калі ласка, заходзьце, сядайце, ды вакол сябе паглядайце!

2 зазывала. Наша беларуская хата ўсім багата: цацкамі драўлянымі, ручнікамі саматканымі, зоркамі саламянымі, пеўнікамі маляванымі.

1зазывала. Вас паважаныя, мы чакалі, свята без вас не пачыналі.

2 зазывала. На нашым свяце не будзе часу сумаваць.

1зазывала. На нашым свяце трэба спяваць, смяяцца, танцаваць.

2 зазывала. Каб час дарэмна не гублялі, шчыра запрашаем вас з намі

Разам: ВЯСНУ ГУКАЦЬ !!!

 

Песня “Сёння ў нашай хаце свята”

1.Сёння ў нашай хаце свята,

Калі ласка ў нашу хату.

Гэй, рады прыняць –

Гуляць дык гуляць.

 

Прыпеў:

Сёння гудзе ад ранку

Ў нас гулянка,

А ўчора звячора.

З намі гуляй, хто хоча

Хоць да гочы,

Хто адгуляў – спачывай!

 

2.Ліха з горам ды бядою

Скосім разам з лебядою.

Гэй, кінь гараваць –

Гуляць дык гуляць

Прыпеў:

 

3.Покуль жывы ў свеце людзі,

Так ці гэтак – неяк будзе.

Гэй, жыць не ўміраць,

Гуляць дык гуляць!

Прыпеў:

 

1зазывала. Выходзьце з хаты людзі,

                    Вясну гукаць будзем!

2 зазывала.Каб быў хлеб і да хлеба ў хаце,

                      Будзем, будзем вясну гукаці!

Дзеці ідуць на пагорак.

1 зазывала. Свята песенькай сустракаем,

                     Вясну-матухну гукаем!

 

Песня “Вясна, красна!”

Вясна-красна, хадзі сюда.

А ты, зіма, ступай за ляса.

Надаела нам, да наскучыла.

Усе сустаўчыкі прымарозіла.

 

Вясна-красна, праганяй зіму.

Праганяй зіму, сустракай лета.

 

Вясна-красна, хадзі сюда.

А ты, зіма, ступай за ляса.

Надаела нам, да наскучыла.

Усе сустаўчыкі прымарозіла.

 

1.Я вясну гукаю:

Прылятайце птушкі,

З сонечнага краю.

Я вясну гукаю!

  1. Я вясну гукаю:

Выбягайце кветкі,

З пушчы цёмнай, з гаю,

Я вясну гукаю!

3.Я вясну гукаю:

Выплывай вясёлка,

К нам з-за небакраю.

Я вясну гукаю.

  1. Мы вясну чакаем,

Мы вясну гукаем:

-Прыходзь, вясна!

З ручайком бурлівым,

З рэчкай гаманлівай,

Прыходзь, вясна!

Дзеці: Гу-у-у!

 

Выходзіць вясна.Яна кружыцца, раскідвае кветкі.

Вясна: Хто гэта мяне гукае?

           Хто ў госці запрашае?

             Прывітанне, любыя дзеці!

             Чакаюць мяне ўсе на свеце.

             Каб хутчэй я прыхадзіла.

             Снег на ўзгорках растапіла.

             Разбудзіла наваколле.

             Ручайкі пусціла ў поле.

             Лёд зламала на рацэ

             І прынесла ў руцэ.

             Сонейка агеньчыкі,

            Жоўтыя праменьчыкі.

 

5.Маладая вясна,

Залатая пара.

Будзь красна і ясна,

Не шкадуй нам дабра.

1.Вокам Маткі зірні,

Бледнасць з твару згані.

Дай уздужаць малым

Пад паветрам тваім.

 

Гульня “Арэлі”

Дзеці стаяць у крузе, трымаючыся за рукі, і махаюць імі ўперад-назад.

Гой-да, гой-да, на арэлі селі,

Гой-да, гой-да, песеньку запелі.

Вось так, вось так, хутка раскачаліся!

(Тупацяць нагамі, паскараючыся з кожным разам)

Вось так, вось так - весела смяяліся!

 

Вясна: У госці я да вас прыйшла,

Падарунак прынясла.

З-за гор, з-за мароў

Вязку залатых ключоў.

Той, хто іх у кішэні мае –

Цуда-дзверы адчыняе.

Там Зіма ад усіх хавае:

З поля жыта маладое,

З неба сонца залатое,

Кветкі са ўсяго ўзлесся,

І вясёлку, і заранку,

Што пяе ў лесе ранкам.

Вось ключы, хутчэй ідзіце

І вароты адчыніце.

 

2.Прыгажосць мы сустракаем,

Усе яе даўно чакаем.

Каб па ўсёй зямлі прайшла

У промнях шчасця і святла.

 

Уваходзіць Лешы.

Лешы: Так салодка спаў я ў ночы,

           Нават скамянелі вочы.

           Сніў пакой я, цішыню,

           Бачыў – мох расце на пню…

Ходзіць, разглядае дзяцей, Вясну.

Лешы: Тут Вясна і дзеці,

             найхутчэйшыя на свеце.

           Наляцелі, быццам мухі,

           Дык яшчэ пяюць над вухам.

           Падавай ім траўні, кветкі,

           Матылькоў і пчол улетку,

           Песні жаўрукоў у полі.

            Як жа ж, дудкі, не дазволю!

Бегае, шукае Бабу-Ягу.

           Эй, Ягусенька-Яга,

           Ты, драўляная нага.

           Паспяшай сюды хутчэй –

           Трэба падмануць дзяцей,

           І ключы ў іх сцягнуць,

           Не змаглі каб адамкнуць

           Тыя дзверы з прыгажосцю.

          Што зіма закрыла з злосцю.

Баба-Яга (з-за дзвярэй):Чую-чую, лясунок,

                                          Мой любімы абібок,

                                          Паспяшаю, як магу,

                                          Валачу сваю нагу.

                                        Дзе ключы?(Звяртаецца да Лешага)

Лешы: Ды вунь ляжаць.

Баба-Яга: Трэба свята сапсаваць.

Лешы: І Вясну адсюль прагнаць.

Баба-Яга: Гэта хутка я зраблю

                  Вельмі ж свята не люблю.

                  Ты ж хапай ключы і ходу,

                   Ніхто не прыйдзе на падмогу.

Лешы забірае ключы і ўцякае.

Лешы: Эй, Яга, нясі хутчэй

           Свой на новых батарэях

           Для палётаў агрэгат,

           Паляцець я буду рад. (Адлятаюць)

 

3.Што цяпер нам усім рабіць?

Як варота адчыніць?

Як вярнуць зямлі вясёлку

І бярозку-беластволку,

Кветкавы пах і птушак спеў,

Зелень траў і шэпат дрэў!

 

Вясна: Вы ідзіце да сарокі,

           Да сарокі-белабокі,

           А яна заўсёды рада

           Усім даваць свае парады.

 

Сарока: Гэта хто сюды трапляе,

             Хто там сцежкаю пятляе?

             Ой, хутчэй, я рада вам,

             Памагу ўсім сябрам.

 

4.Мы ідзём па белым свеце:

Сонейка ў нас не свеціць,

Жаваронкі не спяваюць,

Белы снег у палях не таіць,

Травы ў лузе не растуць,

І пралескі не цвітуць.

5. Трэба нам да Бабы-Ягі

Старой, касцяной нагі,

Там ключы, іх трэба ўзяць,

Ды вароты адчыняць.

 

Сарока: Вы прыйшлі ў самы час,

             Я прыляцела адтуль якраз.

             Па маіх слядах ідзіце,

             Ды глядзіце. Не блудзіце,

             Хатка там на кур’іх лапах,

             Сізы сыч сядзіць на даху.

             У хатцы той жыве Ягуша,

            Вельмі старая яна.

            Але злосці ў ёй – дай Божа …

            Хто ж яе з вас пераможа?

Дзеці: Мы ўсе разам!

 

Сарока: Малайчынкі!

               Усе вы, хлопчыкі і дзяўчынкі!

               А, каб адалець старуху,

               Вось вам бубен

               Дапаможа ў цяжкі час.

               Я ж чакаць тут буду вас.

 

Гульня “Бубен”

Дзеці становяцца ў круг і пад музыку перадаюць бубен. Калі музыка спыняецца, той, у каго бубен, выходзіць на сярэдзіну круга і гавароцыь:

Як топну нагой,

Ды прытопну другой.

Кругам пакружуся,

Усім пакажуся.

Гэты ўдзельнік пакідае круг, гульня працягваецца.

 

Дзеці паварочваюцца да хаткі Бабы-Ягі.

Усе: Хатка, хатка, пакруціся,

       Тварам к дзецям павярніся,

       Дзверы хутка адчыняй,

       Бабку-Ёжку выганяй!

 

Баба-Яга: Слухай, хатка, ты хутчэй

                 Адвярніся ад дзяцей.

Усе: Да нас!

Баба-Яга: Да мяне!

Усе: Да нас!

Баба-Яга: Да мяне!

                   Хто тут хатку павяртае,

                   Бабку-Ёжку выганяе?

 

1.Гэта, мы, ты не крычы,

Аддавай хутчэй ключы!

А не то…Закруцім так,

Што не вылезеш ніяк.

Будзеш лётаць ты па крузе

У хаце, як у цантрафузе.

 

Баба-Яга: (Спужаная)

                 Не магу адразу даць,

                 трэба мне вас паспытаць.

(Дастае кнігу “Мудрая”)

                 Не сядзіце, не чакайце,

                 А загадкі адгадайце.

Загадкі

1.Мяту, мяту – не вымяту,

Нашу, нашу – не вынашу,

Як пара прыйдзе –

Само яно выйдзе. (Сонейка)

2.Што нас корміць, а есці не просіць? (Зямля)

3.Каляровае карамысла праз рэчку павісла. (Вясёлка)

4.Сівыя бараны ў небе плывуць. (Аблокі)

5.Спаць кладзецца, скіне тапкі,

І паціху смокча лапу.

А вясна дыхне ледзь-ледзь –

Прачынаецца …(мядзведзь).

6.У церамку жыве,

Прыгожы голас мае.

Спявацьвялікі ён мастак.

Ну, а завецца птушка …(Шпак)

7.З выраю першы вяртаецца,

з песняй да свету звяртаецца,

поля і неба сябрук, -

гэта, вядома …(Жаўрук)

 

Лешы: Бачу, розуму хапае.

           Я заданне ўскладняю.

           Хопіць вам ужо гадаць,

           Лепей прымаўкі і прыказкі назваць.

Лешы пачынае фразу, дзеці яе заканчваюць. Той, хто правільна адказаў атрымлівае кветачку.

• Ласкавае сонца, што …(вясновы дзень).

• Вясною работы …(ад нядзелі да суботы).

• Вясна красна …(кветкамі), а восень …(палеткамі).

• Вясенні дзень …(год корміць).

• Вясною дажджы …(не лішнія).

  • Калі ў сакавіку вада цячэ, у красавіку трава... (не расце).
    • Травень халодны—год... (хлебародны).
    • Калі ў чаромхі многа цвету— лета будзе... (мокрым).
    • Птушкі ўюць гнёзды на сонечным баку—лета будзе... (халодным).

 

Баба - яга: Вось яшчэ адна ўмова:

                   Вы без справы не сядзіце,

                   Нас хутчэй развесяліце.

Лешы: Вам магу я падказаць,

           Трэба спець і паскакаць.

 

Танец “Падеспань”

 

Баба-Яга: Што ж тут робіцца на свеце!

                   Пераможцам сталі дзеці;

                   Эй, Лясун, нясі ключы.

Лешы: Я не ведаў, што яны

           Так чакаюць дзён вясны. –

           Вось бярыце, адчыняйце,

           Прыгажосць вы сустракайце.

Вясна бярэ ключы і адчыняе вароты.

 

2.Якое хараство – вясна!

Вясне мы ўсе заўсёды рады.

Святкуе наша старана

Сягоння дні сваёй улады.

  1. Бушуй, спявай, цвіці

І ззяй вясёлкай у расінках.

Каб лёгка нам было ісці

Жыццёвай сонечнай сцяжынкай.

 

Песня Жавароначкі, прыляціце”

1. Жавароначкі, прыляціце,

Вясну красную прынясіце

Каб сонейка засвяціла,

Каб снег белы растапіла,

Каб садочкі расквяціла.

 

2. Жавароначкі, прыляціце,

Зямлю-матухну абудзіце

І дожджыкам напаіце,

Каб травачкі нарасціла,

Каб волікаў накарміла.

 

3. Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла сонейка прынясіце,

А зімачку прыбярыце,

Бо зімачка надаела -

Нам хлебушак пераела.

 

4.Жыта-жыцейка хай рунуе,

Кветкі-красачкі хай квітнеюць.

Свята шчыра мы сустрэлі,

Птушкі з выраю прыляцелі.

Дзеці падкідваюць птушак,зробленых з паперы.

 

Гульня “Хатняя жывёла”

Гучыць беларуская народная песня “Кірмаш”. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу.Пасярэдзіне —”баба”, якая спявае і суправаджае словы смешнымі рухамі. Дзеці павінны здагадацца, чый вобраз яна стварае.

Бабка Еўка, дзед Талаш

Паехалі на кірмаш.

Што павезлі прадаваць?

Паспрабуйце адгадаць.

Гульня паўтараецца некалькі разоў, кожны раз ролю бабы выконвае хтосьці іншы.

 

Вясна: Час нам, дзеці, развітацца:

           Да працы трэба мне вяртацца.

Хай вам, людзі, будзе даспадобы

Веснавы і цёплы гэты дзень.

Каб заўсёды былі вы ў згодзе:

кожны час і кожны дзень.

Каб заўсёды дзеці ўсміхаліся,

І свяціла сонца над зямлёй.

Каб жылі ў згодзе, працавалі

Моцнаю і дужаю сям’ёй.

Яснага блакітнага вам неба,

Светлых зорак усім вам уначы,

Каб на стале заўсёды была краюха хлеба

І каб святло вы неслі ў сваёй душы.

Заспявайце, калі ласка, мне адыходную!

 

5.Хопіць, нам ужо, сябры,

Скакаць, смяяцца,

Трэба зараз нам, сябры,

З вамі развітацца.

 

Песня “Бывайце здаровы”

1.Бывайце здаровы,

Жывіце багата,

А мы ўжо паедзем

Да дому, да хаты.

У зялёнай дуброве

Мы начаваць будзем

І вашае ласкі

Вавек не забудзем.

2.У вашам калгасе

Шырокае поле,

Няхай жа на шчасце

Цвіце ваша доля.

На рэчках на вашых

Бурлілі каб воды,

Каб плавалі з крыкам

Гусей карагоды.

Разделы сайта