Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Справаздача аб правядзенні тыдня бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

13 лютага ў рамках Тыдня бяспекі ў сетцы Інтэрнэт для 1-9 класаў праведзена лінейка на тэму «Должны общаться дети в безопасном Интернете!»
У ходзе гутаркі была закранута праблема бяспекі пры выкарыстанні сеткі Інтэрнэт. Вучням нагадалі асноўныя правілы, якія трэба выконваць пры рабоце ў сетцы Інтэрнэт.

14 лютага быў арганізаваны прагляд прэзентацыі "Азбука інфармацыйнай бяспекі для малодшых школьнікаў" для вучняў 1-4 класаў, а для вучняў 6-9 класаў прагляд відэароліка "Этыка і правілы сеткавых зносін".

У рамках тыдня распаўсюджаны лістоўкі ў бацькоўскія чаты і вучнёўскія групы ў мэсэнджэрах, размешчана інфармацыя на стэндзе.

 Навучэнцы 8 класа на перапынках паказывалі навучэнцам 1-5 класаў міні-сцэнку "Вірусная атака" аб відах камп'ютарных вірусаў, шляхах іх распаўсюджвання, аб антывірусных праграмах і спосабах іх выкарыстання на практыцы.

Гутарка "Камп'ютар: добра ці дрэнна?"

Інтэрактыўная гульня "Бяспечны Інтэрнэт"

 

Разделы сайта