Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

День памяти святого Серафима Жировичского

аднаго з 23-ох навамучанікаў Беларусі

1-шы чытальнік:

-         Раман Шахмуць - мірское імя святога Серафіма Жыровіцкага. Нарадзіўся ён і вырас тут, на нашай малой радзіме, у вёсцы Падлессе, дзе жывём сёння і мы. Ён з дзяцінства наведваў гэты ж храм, што робім сёння і мы. Ён маліўся за ўсіх нас, каб мы шчасліва жылі пад мірным небам, прыходзілі і маліліся ў гэтым храме.

2-гі чытальнік:

-         У яго быў цудоўны голас. Серафім любіў дзяцей, заўсёды, кожнаму дарыў, то цукерку, то пернік, часам святы абразок.

3-ці чытальнік:

-         Гэта быў узор святара, які жыў толькі для Бога, дапамагаў бедным людзям, усім тым, што мелі патрэбу ў дапамозе.

4-ты чытальнік:

- З ранніх гадоў Раман пазбягаў дзіцячых забаў. Хлопчык рос паслухмяным, дапамагаў па дому, а ў нядзельку і святочныя дні заўсёды старанна наведваў богаслужэнні ў Святадухаўскай нашай царкве.

1-шы чытальнік:

-         Дзеці, ну, у што сёння будзем гуляць?

2-гі чытальнік:

-         Нууу, у даганялкі…

3-ці чытальнік:

-         Нееее

1-шы чытальнік:

-         Ну, у хованкі?

Дзеці ўсе:

-         Ды неее, надаела…

1-шы чытальнік:

-         У штандар можа?

Дзеці ўсе:

-         Неее…

1-шы чытальнік:

-         А ў што тады?

2 чытальнік:

     - Ой, дзеці, глядзіце, а ў што гэта Раманік наш гуляе?

4 чытальнік:

     Давайце спытаем у яго?Раман, што гэта ты тут робіш?Гуляеш у што?

Раман:

-         Я не гуляю, я – служу

5 –ты чытальнік:

-         Як гэта служыш, у войску хіба?

Раман:

-         Ай, не, нічога вы не ведаеце, служу, як служаць службу у нашай Падлескай царкве.”

1-шы чытальнік:

-         Некалі тут, у Падлессі,

Нават у гэтай царкве

Хлопчык заўсёды прыслужваў,

Ніколі не праміне.

2-гі чытальнік:

-         Хлопчыка звалі Раманік,

Быў ён сынок Шахмуцёў.

Рос ён разумны, сур' ёзны,

Слухаў людзей і бацькоў.

3-ці чытальнік:

-         Час той прайшоў неўзабаве,

У людзі падаўся Раман.

З Богам у сэрцы заўсёды

Годны душы яго стан.

4-ты чытальнік:

-         Стаў прапаведаваць многа,

Людзям святло дараваць,

Веру святую народу,

Праўду ўсім адчыняць.

5-ты чытальнік:

-         Час быў складаны і цяжкі;

Зараз нам не зразумець,

Бо за сабой людзей весці-

Трэба як знаць і ўмець.

6-ты чытальнік:

-         Шмат было цэркваў адкрыта,

Многа і сам будаваў.

Сан ён архімандрыта

Спраўна, пачэсна прыняў.

7-мы чытальнік:

-         Стаў ён айцом Серафімам,

Рэдка сюды прыязджаў

Але , як быў, то ў хаце

Сто чалавек ён збіраў.

8-мы чытальнік:

-         Вельмі кароткім і цяжкім

Быў на зямлі яго век,

Шмат чаго вынес на свеце

Гэты святы чалавек.

9-ты чытальнік:

-         Сёння яго мы шануем,

Памяць яму аддаём.

Разам усе мы малітву

Свайму Серафіму пяём.

     Дзеці ўсе разам расказваюць трапар Серафіму Жыровіцкаму на беларускай мове.

-         Полымем веры разгарэўшыся, ты з'явіўся свяцільнікам беларускай царкве, заззяўшы ў абіцелі Жыровіцкай, як пастыр добры, які веруюючых да спасенія настаўляў і жыццё сваё за Хрыста палажыў. Прападобнамучанік Серафім, малі за нас усяшчодрага Бога.

Разделы сайта