Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Духовно-нравственное воспитание подрастающего поколения во внеучебной деятельности.

     "Асаблівая сфера выхаваўчай працы-агароджа дзяцей, падлеткаў, юнацтва ад адной з самых вялікіх бед - пустэчы душы, бездухоўнасці… Сапраўдны чалавек пачынаецца там, дзе ёсць святыні душы…»

 

                                                                                                     В. А. Сухамлінскі

     Дзяржаўны адукацыйны стандарт адукацыі прадугледжвае рэалізацыю асноўнай адукацыйнай праграмы праз урочную і пазаўрочную дзейнасць..

Пазаўрочная дзейнасць цесна звязана з дадатковай адукацыяй дзяцей. Адной з мадэляў арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці з'яўляецца гурткавая дзейнасць. Яе рэалізацыя ажыццяўляецца праз мерапрыемствы, якія праводзяцца ў пазаўрочны час.

     Пытанні выхавання маральнасці былі, ёсць і будуць самымі важнымі і актуальнымі для станаўлення чалавека і ператварэння яго ў паўнавартаснага прадстаўніка грамадства.

     Мэта работы кіраўніка гуртка - стварэнне ўмоў для фарміравання ў дзяцей станоўчага сацыяльнага вопыту, навыкаў культуры зносін, імкнення прыйсці на дапамогу да тых, хто ў гэтым мае патрэбу, ацэнкі сваіх ведаў, уменняў, добрых якасцяў і недахопаў характару, учынкаў і адносін з іншымі людзьмі. Дадзеная мэта прадугледжвае рашэнне наступных задач:

- даць адчуць сябе паўнапраўным грамадзянінам сваёй краіны;

- спрыяць выхаванню станоўчых адносін да школы, калектыўнай жыцця;

- умацоўваць веру кожнага выхаванца ў свае сілы і магчымасці;

- выхоўваць любоў да родных мясцінах, фарміраваць пачуцці датычнасьці да роднага краю, пачуцця патрыятызму, духоўнасці.

     Знаёмства з праваслаўнай культурай дае ўяўленне аб народных традыцыях, абрадах, вучыць быць беражлівым, ашчадна адносіца да роднай прыроды, сваіх продкаў, да сваёй сям'і.

     Распрацоўкі мерапрыемстваў ўяўляюць асаблівую каштоўнасць, так як ўтрымліваюць крупіцы вопыту работы выхавацеля па фарміраванні цікавасці ў сваіх выхаванцаў да сапраўдных каштоўнасцяў роднай гісторыі і культуры, духоўнага жыцця. У маральным выхаванні навучэнцаў у гуртку вельмі актуальным з'яўляецца фарміраванне гуманных адносін паміж дзецьмі, выхаванне ў іх дзейсных маральных пачуццяў.

     Духоўна-маральнае выхаванне з'яўляецца адным з асноўных кампанентаў адукацыйнага працэсу ў школе, што дапамагае выхоўваць у дзецях дабрыню, шчодрасць душы, упэўненасць у сабе, дапамагае засвойваць нормы паводзінаў у грамадстве. Ужо трэці год у рамках падпісання плана работы паміж праваслаўнай царквой і установай адукацыі ў нашай школе існуе гурток духоўнай напраўленасці “Гарэзлікі”.

     Праводзімыя сумесна з сельскай бібліятэкай мерапрыемствы вельмі зацікавілі нашых рабят і яны актыўна ўключыліся ў розныя праекты па даследаванні родных мясцін. Запытанні рабят і іх дапытлівасць, непасрэднасць, артыстызм, актыўнасць і жаданне не раставацца з кнігай, прымусілі задумацца аб новых формах работы з дзецьмі, насыціць гэтую працу нетрадыцыйнымі, крэатыўнымі і інавацыйнымі метадамі. Але іменна гэта прыцягнула яшчэ большую ўвагу дзяцей, а таксама грамадскасці. Гурток “Гарэзлікі” займаецца тэатральнай дзейнасцю ў духоўным накірунку. Мы самі шыем касцюмы, прыдумліваем п’есы, шмат рэпетыруем і паўсюдна гастраліруем. Выступіць з тэатралізаванымі пастаноўкамі нас запрашаюць дзіцячыя садкі горада Ляхавічы і Падлесся, карэкцыйны цэнтр дзяцей-інвалідаў, бібліятэкі раёна, школы. Падчас вялікіх царкоўных свят тэатралізаваныя выступленні дзяцей не першы год радуюць вернікаў, якія збіраюцца ў царкве. Па добрай мясцовай традыцыі, на Вялікдзень ў Падлессе з розных рэгіёнаў краіны з’язджаюцца ўраджэнцы вёскі на ўсяночную Велікодную службу ў царкву. Заўсёды а трэцяй гадзіне раніцы прыхажан чакае сюрпрыз - у царкву прыходзяць дзеці-анёлкі ў святочных уборах . Яны віншуюць прысутных, славяць ўваскрашэнне Ісуса Хрыста праз песні, вершы, тэатралізаваныя пастаноўкі “Адкуль пайшло чырвонае яечка”, “Велікодныя цуды”, “Ён ва ісціну васкрэс”.

        Шматлюдна кожны раз у Падлескай Свята -Духаўскай царкве на Ражаство Хрыстова. Рабяты таксама з задавальненнем выступаюць на гэтым свяце з п’ есамі “А у нас на Рождество”, “Хрыстос нарадзіўся, каб кожны памаліўся”, “Калядныя прыгатаванні”. Выступленні вельмі падабаюцца прыхаджанам.

        Важна тое, што пасля выступлення дзецi ідуць да людзей, якiя самi не могуць прыйсцi на такое прадстаўленне. У такое светлае i цудоўнае свята патрэбны падобныя эмоцыi i пачуццi, асаблiва для людзей пажылога ўзросту i для тых, у каго абмежаваныя магчымасцi. Па хадайству айца Канстанцiна, настаяцеля Падлескай свята-Духаўскай царквы, па просьбе прыхажан, дзяцей запрасілi на выступленне i ў суседні аграгарадок Жарабковiчы. Усе падарылі крупiцу радасцi адзiн аднаму, а для рабят адчыніліся новыя магчымасцi рабiць дабро людзям.

Са студзеня 2017 года ў Падлескім СДК праводзяцца традыцыйныя Калядныя сустрэчы. Арганізатарамі такіх мерапрыемстваў з'яўляецца Падлеская сельская бібліятэка сумесна са Свята- Духаўскай царквой. Гэта мерапрыемства ўжо каторы год запар радуе насельніцтва нашай малой радзімы. Шмат збіраецца гасцей, якія дзеляцца сваімі святочнымі выступленнямі, дараць прысутным песні і запальваюць кожны сваю Калядную свечку. Не абыходзяцца гэтыя мерапрыемствы без удзелу “Гарэзлікаў”. Акцёрскае майстэрства рабят на высокім узроўн ацэньваюць і ўсе прысутныя, і госці мерапрыемства.

     З 14 судзеня 2017 года маленькія акцёры бібліятэатра “Гарэзлікі”выступаюць ў гарадскім Доме культуры на Калядных сустрэчах. Вельмі прыемна, што наш гурток быў запрошаны і адзначаны арганізатарамі мерапрыемства і самім Благачынным пратаірэем Георгіем Жытко. Рабяты паказалі сябе з найлепшага боку і былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі. Разам з рабятамі на кожным выступленні прысутнічаў настаяцель нашага храма Айцец Канстанцін.

Кожны год праз 7 тыдняў пасля Вялікання ў панядзелак ля Свята Духаўскай царквы як звычайна збіраюцца сотні тры паломнікаў з мясцовай акругі, а таксама з Пінска, Баранавіч, Клецка, Слуцка, Брэста. Пасля літургіі, крэснага хода і трапезы, вернікі ідуць да імправізаванай сцэны, дзе для іх выступаюць маленькія артысты. Гучаць вершы, аповед пра гісторыю свята, паказваюцца тэатралізаваныя пастаноўкаі на стараславянскай мове, гучаць прыказкі і прымаўкі, а таксама невялікія віктарыны для прыхаджан. У гэтым годзе дзеці здзіўлялі не толькі вершамі і п’есамі, але і танцамі і песнямі. Адметным было яшчэ і тое, што дзеці вывучылі вялікую малітву Святому Духу на стараславянскай мове.

Звычайна ў стдзені выхаванцы гуртка “Гарэзлікі” выступаюць з міні-п’есамі перад выхаванцамi карэкцыйнага цэнтра г.Ляхавiчы.

  Дзеткi i iх бацькi з задавальненнем глядзелi i слухалi выступленне.Юныя артысты былі рады даставіць гэтым незвычайным дзеткам прыемныя хвіліны. Настаяцель Навасёлкаўскага храма Іаана Прадцечы айцец Сергій быў адным з арганізатараў гэтай сустрэчы. Ён падзякаваў усім і запрасіў і ў далейшым разам збірацца дзеля такой благой справы. Затым было агульнае чаепiцце.Падзяк з двух бакоў было шмат. Нашых юных артыстаў яшчэ запрасiлi выступіць у Навасёлкаўскай школе.

У Дзень Святога Духа ля Падлескай Царквы, па традыцыi, адбылося тэатралiзаванае прадстауленне « Дзень Святога Духа». Рабяты расказвалi пра гiсторыю гэтага свята, гаварылi прыказкi, прымаукi i прыкметы., спявалi песнi, ладзiли танцы. Гледачам, паломнiкам з розных гарадоу краiны вельмi спадабауся абрад завiвання бярозкi. Рабяты у касцюмах, сшытых да гэтага мерапрыемства, наддалi гэтаму святу прыемны каларыт. Айцец Канстанцiн уручыу усiм удзельнiкам падарункi.

     6 верасня праваслаўныя веруючыя раёна адзначаюць Дзень памяцi прападобнамучанiка архiмандрыта Серафiма Жыровiцкага (у мiру Рамана Шахмуця), уражэнца в. Падлессе. У гэты день Свята-Духаўскую царкву ў Падлессi наведваюць паломнiкi з Мiнска, Пiнска, Баранавiч, Ляхавiч, навакольных вёсак i мясцовыя прыхажане - усе тыя, лёс i памяць пра Серафiма для якiх мае вялiкае значэнне. Усiх прысутных з невялiкiм выступленнем павiншавалi маленькія чытачы бібліятэкі, выхаванцы гуртка " Гарэзлiкi".

 

Бабулi, дзядулi, таты i мамы,

 

Памятны дзень тут, сягоння пры храме.

 

Малiтва i слова у нас не загiне

 

Мы ўспамiнаем аб Серафiме.

 

Ен на зямлi Падлескай нарадзiуся.

 

За нас, за ўсiх калiсьцi тут малiуся.

 

У сталіцы нашай рэспублікі штогод адбываюцца семінары і канферэнцыі, круглыя сталы, Калядныя і Пасхальныя чытанні, куды мы заўжды едзем, каб набрацца вопыту работы і перадаць свой.

     У красавіку ў ДЮСШ г. Ляхавічы праходзіла спартландыя “Праваслаўная моладзь за здаровы лад жыцця”, дзе, канечне ж паспяхова паўдзельнічалі і нашы рабяты. Інфармацыя пра нашы мерапрыемствы рэгулярна з’яўляецца на старонках раённай газеты “Ляхавіцкі веснік”, былой абласной газеты “Народная трыбуна”, у часопісе Бібліяпанарама Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Горкага, у рэспубліканскай газеце “Літаратура і мастацтва”, на сайце Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, на сайце Праваслаўя.

Падлеская сельская бібліятэка была запрошана на семінар “ Православие родного края” , які адбыўся ў канферэнцзале храма “Всех скорбящих радость” г. Мінск 28.02.2018. Сярод удзельнікаў і дакладчыкаў бібліятэкары, настаўнікі і святары з усёй Беларусі. На гэты раз упершыню ў такога віду мерапрыемстве паўдзельнічалі дзеці. І гэта рабяты, чытачы Падлескай сельскай бібліятэкі, бібліягурток “Гарэзлікі”, землякі святога Серафіма Жыровіцкага. Прысутныя з вялікай радасцю сустрэлі маленькіх артыстаў, якія паказалі ўсім міні спектакль “Рождественский дед”. Дзеці настолькі спадабаліся прысутным, што ўсіх запрасілі і на будучае прыязжаць і радаваць сваімі выступленнямі. У гэтым падарожжы прымаў удзел настаяцель Свята Духаускай царквы іерэй Канстанцін Шалудзько, які падтрымліваў нас.

     11 студзеня вучні нашага комплекса, удзельнікі гуртка “Гарэзлікі” ЦДДЗіМ і васкрэснай школы пабывалі ў аддзяленні дзённага прэбывання грамадзян пажылога ўзросту (АДПГПУ), дзе паказалі сваё выступленне п’есу “Рождественский дед” у прыгожых касцюмах і з дэкарацыямі, а таксама павіншавалі прысутных песняй. Вучні комплекса вельмі парадавалі пенсіянераў. Мерапрыемства было добрым і захапляючым.

     У планах будучага супрацоўніцтва сумесныя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Серафіма Жыровіцкага: паездка ў Жыровіцкі манастыр, далейшыя праваслаўныя і краязнаўчыя чытанні і выставы, гутаркі і віктарыны, выступленні ў дамах сацыяльных паслуг. Я спадзяюся, што вопыт нашай работы па супрацоўніцтву і ўзаемадзеянню з царквою, даследаваннях роднага краю будзе натхняць на падобныя ідэі і іншыя установы, каб вярнуцца да высноў, што ў духоўным выхаванні нашага грамадства, гэтыя структуры разам, аб’яднаўшыся ў цесны круг, прынясуць не толькі карысць, але і ўсё добрае, ўзвышанае і прыгожае, што дае нам права звацца чалавекам.

Разделы сайта