Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Постановка "Дипломированный баран”

у новым фармаце.

Распрацоўка і сцэнарый Ларысы Глеб

Гучыць сучасная музыка. Пад музыку адна дзяўчынка робіць калясо і садзіцца на шпагат, другая таксама садзіцца на шпагат. Хтосьці становіцца на мосцік. Затым становяцца ўсе разам:

-         Хочам! Такую байку расказаць, што пад яе ўсе бугуць рагатаць! Але не толькі! Сэнс яе заставіць лепей свет пазнаць!

Выходзіць вядучы:

-         Жыццё байкі Кандрата Крапівы “Дыпламаваны баран” у новым фармаце.

2 вядучы:

У адным сяле, не важна дзе

Жыў быў баран у чарадзе.

(музыка…выходзіць баран)Танец “Лезгінка”

1-шы чытач:

Разумных бараноў наогул жа, нямнога,

А гэты дык дурней дурнога

Не пазнае сваіх варот.

3 чытач:

Відаць, што галава слабая.

А лоб дык вось надварот.

Такога не страчаў ніколі лба я.

Калі няма разумніка пабіцца каб удвух.

Дзве дзяўчынкі:

-         Біцца ўдвух.?

1-ы хлопчык:

-         Ксюша, патрымай мой рукзак і пачак семак, я пакажу гэтаму другакласніку, як шасцікласніка не паважаць.

Падбягае да старшакласніка і пачынае яго валтузіць.Той адзін раз яму б’е…

1-ы хлопчык:, выплёўваючы зубы

-         Ксюша, аддай мой рукзак, семкі сабе пакінь, лузгаць мне іх усё роўна ужо няма чым

Вядучы1 :

-         А ведаеце, што самая ціхая ў свеце бойня адбылася на сустрэчы бібліятэкараў.

Вядучы 2:

-         Самы дрэнны праціўнік у патасоўцы – спартсмен- бягун. Калі ты мацнейшы, ты яго не дагоніш, а калі ён – ад яго не збяжыш.

Дзве дзяўчынкі:

-         што вы? Пры чым тут наш баран?

Вядучы 1:

Калі няма разумніка пабіцца каб удвух,

Дык ён разгоніцца, ды ў сцену: Бух!

У іншага дык выскачыў бы дух, а ён ..нічога.

Баран танцуе

Затым усе па чарзе пяюць частушкі

Як сустрэліся бараны

Удваіх на мосце.

І прайсці яны не могць

Па адной дарожцы.

 

І спытаў адзін баран:

-         Што стаіш, як барабан?

Тут удвух нам не прайсці.

Ты мяшаеш мне ісці.

 

Адказаў баран другі,

Яго рогі ў дзве дугі:

-         Хай мае адсохнуць ногі,

Як я зыду я ды з дарогі.

 

Паматаў адзін нагамі,

А другі рагамі.

Як ты рогам ні круці,

А дваіх тут не прайсці.

 

Зверху сонейка пячэ,

Знізу рэчанька цячэ.

У гэтай рэчцы вельмі рана

Патанулі два бараны.

 

Бараноў упартых многа

Ды туды ім і дарога.

Лепей трэба ўтапіцца, чым

Дваім дагаварыцца.

 

Вядучы 2:

І вось за дурасць гэту

Яго разумным раз празвалі нейк на смех,

А каб двара не перабег, на шыю прывязалі мету.

Вядучы 1:

-         Вось кажуць і дыплом табе!

Што гэта за дыплом?

Баран ні бэ ні мя.

Аднак жа перад кошкаю пачаў ён ганарыцца

Выхад кошкі(Танец)песня перакладзеная (А я не хочу не хочу по расчёту)

Як жа мне тут весяліцца

І не плакаць на ўвесь свет?

Як такому нарадзіцца,

Пажываць сабе без бед

А вучыцца ён не хоча -

Бесталковым хоча быць

І не сорам і не брыдка

Бараном на свеце жыць

 

Паглядзіце паглядзіце

Ён дыплом сабе прынёс.

І няма чым ганарыцца

Ну, а ён дзярэ свой нос,

А вучыцца ён не хоча -

Бесталковым хоча быць.

І не сорам і не брыдка

Бараном на свеце жыць

Баран:

-         А што ж ты думала сястрыца?

Хіба мне пахваліцца няма чым,

Дыплом я заслужыў нарэшце ж галавою!

І не раўнуйся ты са мною!

Кошка:

-         Аб гэтым лепей памаўчы.

Вядучы 1:

-         Сказала яму кошка.

Каб ты быў разумнейшы трошка

І розумам раскінуць мог авечым,

То ўбачыў бы,

Што ганарыцца – нечым!

Бо заслужыў ты свой дыплом не галавой, а лбом!

Усе:

Твой дыплом настолькі не гатовы, што бумага на яго яшчэ дзесьці расце ў лесе (Смяюцца)

Па чарзе выходзяць дзеці з прыказкамі і прымаўкамі.

“Дзе сіла не можа- там розум дапаможа”

“Веды- сіла”

“Веды ды навука на варатніку не вісяць”

“Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей”

“Дзе разумнаму гора, там дурному вяселле”

“Галава з кошык, а мазгоў ні крошкі”

“Дурнога вучыць, што на вадзе пісаць”

“Не ўсякі разумны, хто з галавою.”

Пяюць песню на матыў (Во французской стороне на чужой планете)

Вось такія бараны любяць пахваліцца

Але, як мазгоў няма,

Лепей будуць біцца.

 

Што рабіць скажыце нам

З гэтым кантынгентам ?

Думаць хто заставіць іх

Жыць без кампліментаў?

Хоць упартасць ім ніяк

Не пераджае,

Але як нармальна жыць,

Ды баран не знае…

 

Хоць бязрогі, хоць рагаты

Але як упарты

Не паможаш, не ўсадзіш

Ты яго за парту.

Дзеці становяцца ў акрабатычную фігуру піраміду

Усе:

Другі баран ні “бэ” ні “мя” а любіць гучнае імя.

Па чарзе двое перакульваюць астатніх, а адзін іх прадстаўляе

У канцы ўсе прадстаўляюць свой калектыў “Гарэзлікі”

Разделы сайта